Сонцастаянне ў горадзе сонца. 21.by

Сонцастаянне ў горадзе сонца

23.09.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Гэтую вераснёвую пару, калі даўжыня дня роўная даўжыні ночы, спрадвеку называюць восеньскім сонцастаяннем, альбо раўнадзенствам. Учора пачаўся адлік часу астранамічнай восені, і сонейка павярнула на зіму.

Але да сапраўднай зімы далёка. Наперадзе яшчэ цёплыя дзянькі "бабінага лета", калі можна парадавацца чырвона-залатому колеру лістоты дрэў і нечаканай сустрэчы ў полі з запозненымі рамонкамі.

Горадам сонца можна назваць старажытны надгарынскі Давыд-Гарадок, дзе, згодна з традыцыяй, франтоны кожнага дома ўпрыгожваюцца сонейкамі. Ці то ў выяве ўзыходу, ці цалкам прамяністага, паўдзённага. Гаспадары не шкадуюць часу і фарбы <І>(на фотаздымку) , каб гэтыя "сонейкі" зіхацелі і кідаліся ў вочы, незалежна ад таго, прыйшла ўжо да нас (або не) астранамічная восень.

Анатоль Кляшчук, фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэтую вераснёвую пару, калі даўжыня дня роўная даўжыні ночы, спрадвеку называюць восеньскім сонцастаяннем, альбо раўнадзенствам. Учора пачаўся адлік часу...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика