Якія асацыяцыі і ўспаміны ў вас выклікае восень?
23.09.2011
—
Новости Общества
|
22 верасня лічыцца мяжой паміж астранамічнымі летам і восенню. Сёлета нам пашанцавала: выцягваць цёплыя шапкі і шалікі пакуль не трэба. Але восень яшчэ паспее паказаць свой нораў. Цікава, а якія падзеі свайго жыцця беларусы атаясамліваюць з восенню? Ганна Дрозд, студэнтка БДУ: — У мяне дзень народзінаў увосень — гэта галоўная падзея. А ўвогуле асноўныя асацыяцыі: пах сырасці; кавярня, кава і джаз; і нават каханне. Віталь Рыжковіч, дызайнер: — Я ад пэўнай пары года не надта залежу, калі пра настрой разважаць. але ж восенню ў мяне заўжды пачынаюцца нейкія змены. Гадоў сем таму, калі быў яшчэ школьнікам, менавіта восенню вырашыў адрасціць доўгія валасы, за што на мяне вельмі сварыліся настаўнікі. Яшчэ, відаць, з гэтай парой я звязваю свой пераезд у Мінск. Паступіў вучыцца ва ўніверсітэт, а заняткі ж у верасні пачынаюцца. Вольга Хамук, бухгалтар, Івацэвіцкі раён: — Жыву ў вёсцы, таму восень для мяне — гэта пераважна клопаты пра запасы на зіму. Калі верасень толькі пачынаецца, галава кругам ідзе ад думак, колькі ўсяго трэба сабраць і схаваць у склеп. Шчыра скажу, што больш радуюся, калі зіма прыходзіць. Пасля ўсіх гэтых восеньскіх клопатаў — нібы выратаванне. Паліна Барташэвіч, будучы псіхолаг: — Думаю, усе самыя глабальныя падзеі ў маім жыцці пакуль наперадзе. Восень выклікае ў мяне асацыяцыі з ціхімі вечарамі і праглядам добрага кіно ў прыемнай кампаніі. А яшчэ з яблычным пірагом. Мы штогод восенню прывозім шмат яблыкаў з бабулінай дачы. Крысціна, студэнтка архітэктурнага факультэта БНТУ: — Напэўна, вучоба. Я не люблю восень: гэта халоднае надвор'е, а значыць псуецца настрой, прыходзяць хваробы. Ганна ГАРУСТОВІЧ, Уладзіслаў КУЛЕЦКІ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
22 верасня лічыцца мяжой паміж астранамічнымі летам і восенню. Сёлета нам пашанцавала: выцягваць цёплыя шапкі і шалікі пакуль не трэба. Але восень яшчэ паспее...
|
|