ФАКТ
23.09.2011
—
Новости Общества
|
Міёры прывабныя для інвестараў
У Міёрах прайшоў раённы інвестыцыйны форум. Сярод іншых былі прадстаўлены і турыстычныя праекты. Дарэчы, у развіццё турызму ўжо ўкладваюць грошы замежныя бізнэсмены. — З удзелам расійскага капіталу распачынаецца будаўніцтва турыстычнага цэнтра, — адзначыў старшыня Міёрскага райвыканкама Ігар Кузняцоў. — Інвестыцыі дасягаюць узроўню чатырох мільёнаў еўра. Праект будзе рэалізоўвацца на працягу некалькіх бліжэйшых гадоў. На форуме адбылася і прэзентацыя прадукцыі ад мясцовых вытворцаў. Міёрскі хлеб, каўбасы і іншае карыстаюцца вялікім попытам далёка па-за межамі раёна. Вытворцы, каб развівацца, зацікаўлены ў інвестыцыях. Таксама ў Міёрах прайшоў рэгіянальны этап рэспубліканскага свята нацыянальных культур. Прадстаўнікі каля трыццаці нацыянальнасцяў пражываюць на Віцебшчыне, і іх культура і традыцыі былі прадстаўлены ў глыбінцы Прыдзвінскага краю. У Міёрах ужо шосты раз сабраліся прадстаўнікі нацыянальных меншасцяў з самых розных куточкаў Віцебшчыны — сёлета каля трохсот чалавек. Удзельнікі свята запрашалі на "раённыя падворкі", дзе былі прадстаўлены нацыянальныя кухні. Яўрэйскія, татарскія, башкірскія, украінскія прысмакі былі на любы густ. Падчас культурнай праграмы на канцэртнай пляцоўцы самадзейныя артысты выступілі ў самых розных жанрах. Аляксандр ПУКШАНСКІ. затрыманы "масламан"Побач з вёскай Пералессе Маларыцкага раёна міліцыянеры праверылі аўтамабіль жыхара вёскі Лукава гэтага ж раёна. У салоне знойдзена 525 пачкаў сметанковага масла і больш за 10000 пачкаў цыгарэт беларускай вытворчасці. Вядома, дакументаў на тавар у непрацуючага вяскоўца не знайшлося. А да мяжы з Украінай ад названых вёсак — лічаныя кіламетры. Таму тавар на суму больш за 35 мільёнаў рублёў канфіскавалі. Цяпер слова за судом. "Паляванне" на сабакУ Белаазёрску завёўся злодзей са сваёй "спецыфікай": крадзе толькі паляўнічых сабак. Аб прапажы сабак ўжо заявілі трое мясцовых жыхароў. Цікава, што ўсе гэтыя сабакі знаходзіліся ў вальерах аднаго з гаражных кааператываў. Ва ўсіх выпадках зламыснік дзейнічаў аднолькава: ён зрываў навясны замок з вальера і забіраў сабаку. Яна СВЕТАВА. Цягнуць рыбаводы, цягнуць староннія...Рыбгасы краіны пачалі масавы аблоў сажалак з рыбай. І ў гэтай справе ў іх з'явіліся нечаканыя "памочнікі". Так, за крадзеж 24 кілаграмаў рыбы дзяржінспектары затрымалі двух рыбаводаў ААТ "Доследны рыбгас "Лахва". 19 кілаграмаў прадукцыі спрабаваў скрасці з сажалкі свайго прадпрыемства і рыбавод ААТ "Рыбгас "Альба". Пяць рыбаводаў ААТ "Рыбгас "Волма" ўвогуле не сталі разменьвацца на дробязі і паспрабавалі ўкрасці каля 100 кілаграмаў рыбы. Акрамя таго дзяржінспектары, аглядаючы прылеглую да нагульнай сажалкі тэрыторыю, знайшлі яшчэ 135 кілаграмаў безгаспадарчай рыбы. Уся "здабыча" была вернутая на склад рыбгаса. На сажалках ААТ "Сялец" "адзначыўся" таксама непрацуючы грамадзянін, у якога канфіскавана 23 кілаграмы рыбы. У ААТ "Рыбгас "Чырвоная Зорка" дзяржінспектары затрымалі супрацоўнікаў Нацыянальнага парка "Прыпяцкі" — кіроўцу і ляснічага. У машыне, на якой яны ехалі, было знойдзена каля 60 кілаграмаў карпа. На сажалцы ААТ "Рыбгас "Трэмля" работнік СВК "Зара" і непрацуючы грамадзянін з дапамогай сеткі вылавілі каля 30 кілаграмаў карпа, пакуль іх не "схапілі за руку" дзяржінспектары. Гэта звесткі толькі за некалькі дзён. Увогуле за адзін тыдзень дзяржінспектарамі зафіксаваныя 33 выпадкі крадзяжу сажалкавай рыбы. Рыбгасам за гэты тэрмін было вернута звыш 530 кілаграмаў скрадзенай прадукцыі. Сяргей РАСОЛЬКА. Злодзей схаваўся на гарышчы18 верасня ў доме на завулку Алімпійскі ў Асіповічах спрацавала сістэма ахоўна-пажарнай сігналізацыі. На месца выехала група затрымання. А калі міліцыянеры ўбачылі ў акне дома адкрытую фортачку і выстаўленае ў ёй шкло, то да іх далучылася і другая група затрымання. Бо сумненняў ужо не было: унутр пралез "госць". На настойлівыя просьбы супрацоўнікаў аховы добраахвотна выйсці чалавек не адгукнуўся, і міліцыянеры пайшлі ў дом. Падстрахоўваючы адзін аднаго, яны агледзелі пакоі, але нікога там не знайшлі. Тады міліцыянер-кінолаг звярнуў увагу, што сабака Берта трывожна сябе паводзіць каля лесвіцы на гарышча. Наверсе, пасярод старых рэчаў, і схаваўся 42-гадовы мужчына, жыхар горада Міёры, раней судзімы, які нідзе не працуе. Як паведамілі ў Магілёўскім абласным упраўленні Дэпартамента аховы, маёмасць, што злодзей хацеў скрасці, не пацярпела, а ён сам перададзены следча-аператыўнай групе Асіповіцкага РАУС. Ілона Іванова. Першы конкурс дзіцячай высокай модыУ Наваполацку сёння вечарам стартуе першы адкрыты конкурс дзіцячай высокай моды "Kіds Соuturе". Сярод заяўленых удзельнікаў конкурсу прадстаўнікі не толькі Віцебшчыны, але таксама з Гомеля, Мінска. Конкурс адбудзецца ў гарадскім Палацы культуры. Арганізатары ўпэўнены, што праект стане вітком у развіцці дзіцячай мадэльнай творчасці, будзе спрыяць адраджэнню добрых традыцый айчыннай моды, з улікам рэалій нашага часу. Сярод членаў журы будуць прафесіяналы ў галіне дызайну і сцэнічнага мастацтва, а таксама прадстаўнікі прадпрыемстваў і фірмаў — вытворцаў дзіцячага і падлеткавага адзення. Конкурс правядуць у намінацыі "Дзіцячая творчасць", маладыя дызайнеры заявілі калекцыі ў намінацыі "Майстар-дызайн дзіцячага і падлеткавага адзення". Аляксандр ПУКШАНСКІ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Міёры прывабныя для інвестараў У Міёрах прайшоў раённы інвестыцыйны форум. Сярод іншых былі прадстаўлены і турыстычныя праекты. Дарэчы, у развіццё турызму ўжо...
|
|