У свеце жывёл
23.09.2011
—
Новости Общества
|
За першае паўгоддзе мінчане заплацілі падатак за валоданне сабакамі ў памеры звыш 800 млн рублёў
За першае паўгоддзе мінчане заплацілі падатак за валоданне сабакамі ў памеры 813 млн 746 тыс. рублёў (за адпаведны леташні перыяд — 422 млн 901 тыс. рублёў). Пра гэта карэспандэнту агенцтва "Мінск—Навіны" паведамілі ў ГА "Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка". У параўнанні з мінулым годам падатковыя стаўкі падраслі. Згодна з рашэннем Мінгарсавета, сёлета прыняты наступныя стаўкі: пры вышыні сабакі ў карку да 40 см — 0,4 базавай велічыні ў месяц (было 0,15); ад 40 да 70 см — 1 базавая велічыня (было 0,5); 70 см і больш — 1,2 базавай велічыні (было 0,7). Самым вялікім падаткам — 1,5 базавай велічыні штомесяц (было 1,3) — абкладаюцца ўладальнікі сабак патэнцыйна небяспечных парод. Такіх налічваецца 40 (пералік зацверджаны пастановай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання ад 12 снежня 2001 года № 40). Рашэннем Мінгарсавета ўстаноўлена, што сродкі, атрыманыя ў выглядзе падатку за валоданне сабакамі, накіроўваюцца: 65% — на пакрыццё выдаткаў, звязаных з адловам і ўтрыманнем бадзяжных жывёл; 35% — на будаўніцтва пункта прыёму і часовага ўтрымання жывёл. У жыллёвых службах Мінска зарэгістравана 12 211 сабак. Аляксандр ФІЛІПОВІЧ, "Мінск—Навіны". Тайга пераехала ў ГроднаУ Гродзенскім заапарку прынялі адразу чацвярых новых гадаванцаў, якія пераехалі да нас з Расіі. Двое гімалайскіх медзведзянят і маладая самка кенгуру Бенэта дагэтуль пражывалі ў Ніжнім Ноўгарадзе, а гадавалая тыгрыца Тайга перабралася да нас з Пензенскага заапарка. Дарэчы, у нядзелю, 18 верасня, у горадзе над Нёманам адбудзецца свята "Дзень нараджэння заапарка". У праграме — канцэрт, гульні і конкурсы, святочны торт, а таксама ўрачыстае адкрыццё "Дома малпаў". Барыс ПРАКОПЧЫК. І стала зубраня БайтамУ адным з вальераў Белавежскай пушчы на пачатку лета нарадзілася зубраня. Адміністрацыя Нацыянальнага парка аб'явіла тады інтэрнэт-конкурс на лепшую мянушку малому. Наведвальнікі сайта даслалі каля трохсот варыянтаў. З іх журы адабрала дзясятак і зноў прапанавала выбраць лепшы. Большасцю галасоў зубрынае дзіцяня назвалі Байтам. На камп'ютарнай мове гэта азначае адзінку вымярэння лічбавай інфармацыі. А пераможцамі конкурсу сталі мінчанін Антон Давыдкін і жыхар Харкава Гарык Манукян — абодва яны прапанавалі назваць жывёліну Байтам. Яна СВЕТАВА. на адну авечку большКамерунскія авечкі, якія з'явіліся ў віцебскім заапарку летам, абзавяліся нашчадкам. Вядома, маленькае ягня спачатку карміла мама, але з-за адсутнасці ў яе дастатковай колькасці малака пра маленькую авечку поўнасцю цяпер клапоцяцца работнікі заапарка. Сухое малако, растворанае ў вадзе, замяняе мацярынскае. Як назіраюць у заапарку, немаўля вельмі актыўнае, не любіць сядзець у клетцы (а ў яе свае "апартаменты" — у асобным памяшканні клетка ля батарэі) і ўсё спрабуе вырвацца на волю. Тым часам на ўскраіне Віцебска будуецца новы заапарк — самы вялікі па плошчы ў нашай краіне. Камерунскіх авечак, ільва, ваўкоў, ліс, малпаў і іншых жывёл чакае наваселле. Аляксандр ПУКШАНСКІ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За першае паўгоддзе мінчане заплацілі падатак за валоданне сабакамі ў памеры звыш 800 млн рублёў За першае паўгоддзе мінчане заплацілі падатак за валоданне...
|
|