Карані Лары Кінга
20.10.2011
—
Новости Общества
|
Амерыканскі тэлевядучы хоча наведаць Беларусь
Лары Кінг атрымаў сусветную вядомасць дзякуючы шоу Larry King Live на тэлеканале Сі-Эн-Эн, якое ён вёў на працягу 25 гадоў. Шоу было нават занесена ў Кнігу рэкордаў Гінеса, бо яно найдаўжэй існавала з адным і тым жа вядучым і выходзіла ў эфір у адзін і той жа час. Летам 2010 года 77-гадовы тэлевядучы заявіў пра жаданне пакінуць сваё шоу на Сі-Эн-Эн, каб заняцца менш працаёмкімі праектамі і праводзіць больш часу з сям'ёй. У шоу Лары Кінга прымалі ўдзел прэзідэнты ЗША, знакамітыя акцёры, пісьменнікі, палітыкі і спартсмены. Але чаму знакаміты амерыканскі тэлевядучы мае інтарэс да Беларусі? Пра гэта, дарэчы, ён заявіў 6 кастрычніка ў інтэрв'ю расійскай радыёстанцыі “Эхо Москвы”. "Мне гэта цікава, бо мая мама нарадзілася ў Мінску”, – сказаў ён. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Амерыканскі тэлевядучы хоча наведаць Беларусь
|
|