Вінцук Вячорка: ТБМ неабходна стаць праваабарончай арганізацыяй. 21.by

Вінцук Вячорка: ТБМ неабходна стаць праваабарончай арганізацыяй

24.10.2011 10:30 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Грамадскаму аб'яднанню "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" неабходна стаць праваабарончай арганізацыяй з адпаведнымі методыкамі і прынцыповай і жорсткай пазіцыяй па пытанні абароны права беларусаў на родную мову. Аб гэтым мовазнаўца Вінцук Вячорка заявіў на з'ездзе ТБМ, які прайшоў 23 кастрычніка ў Мінску.

"Самым правільным крокам для паляпшэння сітуацыі з беларускай мовай у краіне стала б кардынальнае змяненне дзяржаўнай палітыкі. Але бяда ў тым, што цяперашняя дзяржава выбрала стратэгію продажу панавання рускай мовы ў абмен на прывілеі і геапалітычныя сімпатыі ўсходняга суседа. "Беларускае" трэба ўладзе толькі для запужвання ўсходняга суседа, а зусім не для таго, каб па-беларуску свабодна загаварыў свабодны чалавек", — падкрэсліў Вячорка.

На яго думку, беларуская мова азначае для ўладаў непырамльны для іх узровень свабоды. Таму беларускаму незалежнаму таварыству неабходна абараняць сваё права на родную мову і падтрымліваць кожнага чалавека, кожную сям'ю, якія дабіваюцца адукацыі, афіцыйных дакументаў, тэлебачання на беларускай мове, лічыць Вячорка.

Той факт, што сітуацыя з выкарыстаннем беларускай мовы ў Беларусі пагоршылася, пацвярджаюць і іншыя ўдзельнікі з'езда.

"За апошнія гады сітуацыя з беларускай мовай значна пагоршылася. Мне, як прадстаўніцы бацькоўскага камітэта, маме чатырох дзяцей, гэта вельмі прыкметна. Трапіць у беларускую групу нам было вельмі складана, ды і арганізаваць яе таксама. Чыноўнікі супраціўляюцца, не хочаць гэтага рабіць. Да таго ж у дзяцей няма атласаў, контурных карт і іншых неабходных падручнікаў на беларускай мове. Усё, што мы выпісвалі, ужо не выходзіць", — адзначыла член ТБМ Вераніка Лебедзь.

Яшчэ адна ўдзельніца з'езда, Наталля Качаноўская, з настальгіяй успамінае савецкі час, калі беларускую мову можна было свабодна пачуць па тэлебачанні. "Першы канал беларускага тэлебачання быў на беларускай, у нас былі добрыя дыктары, якія на прыгожай беларускай чыталі навіны, рабілі тэлеперадачы. Гэты быў як тытульны ліст кожнай рэспублікі — культура падтрымлівалася на дзяржаўным узроўні", — сказала Качаноўская. //БелаПАН



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вінцук Вячорка: ТБМ неабходна стаць праваабарончай арганізацыяй
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика