Маршрут перакінуць у новы спальны мікрараён
02.11.2011
—
Новости Общества
|
У Мінску плануецца змяніць каля 20 маршрутаў грамадскага транспарту. Гэтая навіна не паспела з'явіцца, як сваю незадаволенасць пачалі выказваць тыя з гараджан, каго могуць закрануць такія "новаўвядзенні". Характэрны зварот паступіў і на "гарачую лінію" "Звязды". "Даведаліся пра тое, што ў горадзе бліжэйшым часам будуць змененыя маршруты многіх аўтобусаў. Матывацыя — не хапае рухомага саставу. Аўтобусны маршрут № 33С, які злучае мікрараён "Сухарава" з цэнтрам горада, адзін з самых зручных, якія былі за 30 гадоў існавання мікрараёна "Захад". Усе пасажыры, што карысталіся гэтым маршрутам, супраць таго, каб яго скарачалі. Тралейбус № 11, які плануюць увесці ўзамен, не будзе хуткасным. Ды і па руху ў гэтым кірунку няма ніводнага іншага аўтобуснага маршруту. Чаму вырашаюць за пасажыраў пра закрыццё маршрутаў, не правёўшы ні апытання, ні анкетавання?". Па каментары мы звярнуліся ў дзяржаўнае прадпрыемства "Сталічны транспарт і сувязь". Вось што рэдакцыі распавёў начальнік аддзела арганізацыі пасажырскіх перавозак Аляксей Касінскі. Сапраўды, праблема ў адсутнасці рухомага саставу. Між тым у горадзе з'яўляюцца новыя спальныя мікрараёны — "Брылевічы", "Каменная Горка" ў гэтым выпадку — якія трэба абслугоўваць. Таму і прынятае рашэнне: дзе аўтобусныя маршруты дублююцца тралейбуснымі, зняць першыя з мэтай іх "перакідвання" ў названыя новыя мікрараёны. Аналагічныя рашэнні прымаліся і раней. Маршрут № 33С праіснаваў два гады. Сапраўды, магчыма, для многіх пасажыраў ён быў вельмі зручным, аднак... — Вы ж, напэўна, чулі, што толькі для нармальнай працы транспарту патрэбна каля 500 аўтобусаў і вадзіцеляў. Гэта для нармальнай, паўтару, не кажучы пра пашырэнне, — дадаў Аляксей Сяргеевіч. Паводле яго далейшых слоў, скаргі ад незадаволеных пасажыраў паступаюць і да іх. — Калі будзе скасаваны аўтобусны маршрут № 33С? З 1 лістапада наўрад ці, хутчэй за ўсё з 1 снежня, хоць гэта пакуль не канчаткова — адказаў на пытанне напрыканцы размовы суразмоўца. — У любым выпадку мы дадаткова праінфармуем гараджан за 15 дзён да канчатковай адмены працы маршруту, каб яны маглі своечасова зарыентавацца з набыццём праязных білетаў. Сяргей РАСОЛЬКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мінску плануецца змяніць каля 20 маршрутаў грамадскага транспарту. Гэтая навіна не паспела з'явіцца, як сваю незадаволенасць пачалі выказваць тыя з гараджан,...
|
|