Вакол Свяцкага палацу вырубаюць дрэвы. 21.by

Вакол Свяцкага палацу вырубаюць дрэвы

09.11.2011 13:20 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вакол Свяцкага палацу вырубаюць дрэвы


Палац у Свяцку пабудаваны Антоніям Валовічам напрыканцы ХVIII стагоддзя па праекце італьянскага дойліда Джузэпэ Сакка. Тады ж вакол сядзібы быў закладзены парк. Цяпер гэтыя старыя дрэвы пачалі вырубаць.

Распавядае краязнаўца Ігар Лапеха:

-Да рэканструкцыі парка ў Свяцку існуюць 2 падыходы. Першы – гэта знесці ўсё і па новай аднавіць кампазіцыю 18 стагоддзя. Другі - гэта згадзіцца з тым, што старыя дрэвы выраслі і перайшлі ў разрад каштоўнасцяў. 

Згадзіцеся, што турысту лепш адпачыць пад старымі вялізнымі дрэвамі, чым пад маладымі нядаўна пасаджанымі. Некаторыя дрэвы насамрэч можна спіліць. Да прыкладу туевую алею, якая засланяе выгляд палацу і на яе месцы аднавіць так званы “італьянскі сад”. Туі, што пасаджаныя між дамбаў, на маю думку, пасаджаныя не да месца.

За возерам таксама трэба прарэжваць насаджэнні, якія раней былі паркам, а зараз выглядаюць як проста лесанасаджэнні. Аднак там трэба пакінуць старую таполю.

Галоўная праблема ў гэтым парку ў тым, што гарамадскасць не інфармуецца аб тым, што там адбываецца.

Няма у СМІ інфармацыі пра тое, якая там вядзецца праца, і таму грамадскасць з большага надумвае сабе сама.

Фото С. Плыткевiча


***

На дадзены момант былы палац у Свяцку і комплекс вакол яго перайшлі ва ўласнасць санаторыя “Азёрны”, які, у сваю чаргу, да нядаўняга часу належыў Нацыянальнаму банку Рэспублікі Беларусь. 


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Палац у Свяцку пабудаваны Антоніям Валовічам напрыканцы ХVIII стагоддзя па праекце італьянскага дойліда Джузэпэ Сакка. Тады ж вакол сядзібы быў закладзены...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика