Калодкі каменныя старажытныя Знайшлі на беразе "галоўнай" віцебскай ракі
15.11.2011
—
Новости Общества
|
Сенсацыя?! Жыхар Віцебска Анатоль Давідовіч (на фота) знайшоў у абласным цэнтры на беразе ракі Заходняя Дзвіна камні, вельмі падобныя на калодкі для вырабу абутку. "Так яно і ёсць. Гэта — калодкі!" — пачуў Анатоль кампетэнтны каментарый у адказ, калі паказаў знешне па выглядзе насамрэч незвычайныя камні спецыялісту па вырабе абутку. Карэспандэнт "Звязды" стаў адзіным журналістам, які выпадкова стаў сведкай перадачы каменных калодак. — Я займаюся азеляненнем. Працую ў епархіі пры віцебскім Свята-Пакроўскім праваслаўным кафедральным саборы. Знайшоў гэтыя калодкі тыдні тры таму на беразе Заходняй Дзвіны насупраць будынка сярэдняй школы. Там вялікі камень ёсць, вельмі падобны на бот, — расказвае Анатоль карэспандэнту "Звязды". — Я хацеў каля гэтага вялікага каменя кветнік зрабіць. Для прыгажосці, для душы. Знайшоў адразу чатыры каменныя калодкі. І вырашыў падарыць іх кіраўніку фірмы, дзе мне зрабілі абутак. Бо ведаю, што ён збірае калекцыю сувенірнага абутку... Паводле слоў Анатоля Давідовіча, у яго яшчэ ёсць старая карта. Як ён адзначыў, 19-га стагоддзя. Значыць, можа, цікавыя і нечаканыя знаходкі яшчэ будуць? Што тычыцца каменных калодак, якія знайшоў Анатоль, то дырэктар абутковай кампаніі "Абцасік" Гарык Аганджанян лічыць, што сапраўды Анатолем знойдзены нейкія старажытныя калодкі. Паводле яго слоў, адзін камень — гэта калодка для вырабу мужчынскага бота, другі — жаночага. Калодкі плануецца размясціць сярод экспанатаў прыватнага музея туфляў. Гэтая калекцыя туфляў дэманстравалася ўжо ў некалькіх гарадах, у тым ліку і ў старажытнай Оршы. У калекцыі — дзясяткі сувенірных туфляў, вырабленых у розных краінах свету. Некаторыя сам прадпрымальнік купляў, многія яму дарылі. Безумоўна, знаходка жыхара Віцебска можа зацікавіць навукоўцаў. А калі здарыцца, што знойдзеныя ім проста камяні, чаму б не парадавацца за чалавека, які ўбачыў прыгажосць і нейкі "вобраз" у халодным камені? Аляксандр ПУКШАНСКІ. Фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жыхар Віцебска Анатоль Давідовіч (на фота) знайшоў у абласным цэнтры на беразе ракі Заходняя Дзвіна камні, вельмі падобныя на калодкі для вырабу абутку. "Так яно...
|
|