Ад 18 лістапада павялічылася грашовая кампенсацыя донарам крыві і яе кампанентаў.
Пастанова Савета Міністраў №1519 ад 11 лістапада 2011 года змяніла разлік грашовай кампенсацыі.
Раней за кожную данацыю крыві і яе кампанентаў донары атрымоўвалі 1,5 базавай велічыні (52 500 рублёў). Цяпер – 35% бюджэту пражытачнага мінімуму (БПМ) – каля 200 000 рублёў. Акрамя таго, – патлумачылі ў Мінскай абласной станцыі пералівання крыві, донары атрымоўваюць яшчэ 9% БПМ – усяго 259 000 рублёў і харчаванне на 11 000 рублёў перад здачай крыві. Донары плазмы атрымоўваюць 363 000 рублёў і харачаванне перад здачай.