Беларускі рубель умацоўваецца ўжо другі тыдзень. 21.by

Беларускі рубель умацоўваецца ўжо другі тыдзень

26.11.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Адзіная сесія Беларускай валютна-фондавай біржы дзейнічае болей за месяц. Усе напружана сачылі ўвесь гэты час за тым, што будзе з курсам нацыянальнай валюты, кожны дзень чакалі чаго-небудзь катастрафічнага, абдумвалі, ці патрэбна ізноў бегчы ў абменнік. Аднак нічога страшнага не адбылося.

Адзінай сенсацыяй фінансавага рынку на гэтым тыдні стала падзенне курса еўра ў адносінах да долара на еўрапейскіх біржах (за адзін еўра давалі толькі 1,33 долара). Прычынай гэтага лічаць занепакоенасць удзельнікаў рынку крызісам суверэнных даўгоў у еўразоне і перспектывамі застою сусветнай эканомікі. На беларускай біржы курс еўра на гэта адрэагаваў патанненнем на 140 рублёў.

Увогуле, за гэты тыдзень еўрапейская валюта "пахудзела" на 310 беларускіх рублёў. Долар і расійскі рубель таксама "звузіліся" — на 70 і 8 рублёў адпаведна. Аднак долар таннеў без асаблівай ахвоты. Калі еўра і рубель "скідалі" патроху кожны дзень, то долар тры з пяці дзён стаяў на месцы (адзін дзень дык увогуле "адпачываў" з-за свята ў Злучаных Штатах). Такім чынам, долар патаннеў на 0,8%, еўра — на 2,6%, расійскі рубель — на 2,8%. Відавочна тое, што працягваецца тэндэнцыя мінулага тыдня, калі асноўныя валюты патаннелі на 1,2%, 2% і 2,4% адпаведна.

Уладзіслаў КУЛЕЦКІ.

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адзіная сесія Беларускай валютна-фондавай біржы дзейнічае болей за месяц. Усе напружана сачылі ўвесь гэты час за тым, што будзе з курсам нацыянальнай валюты, кожны...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика