Каштоўныя металы ў чарговы раз "пацяжэлі". 21.by

Каштоўныя металы ў чарговы раз "пацяжэлі"

30.11.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пастановай Міністэрства фінансаў зацверджаны новыя цэны на каштоўныя металы ў вырабах і ломе, што скупліваюцца ў фізічных асоб (акрамя куплі-продажу банкаўскімі і нябанкаўскімі крэдытна-фінансавымі арганізацыямі каштоўных металаў у выглядзе мерных зліткаў і манет у фізічных асоб) і пастаўляюцца ў Дзяржфонд. У сілу яны ўступаюць з 1 снежня. Звяртае на сябе ўвагу той непрацяглы тэрмін, які пратрымаліся ранейшыя цэны — яны ўступілі ў сілу з 3 лістапада. Дагэтуль на працягу года цэны на каштоўныя металы мяняліся з 15 верасня, з 20 чэрвеня, з 1 красавіка. Перад тым — з 1 лістапада 2010 года.

Такім чынам, з вышэйназванай даты будуць дзейнічаць наступныя скупачныя цэны на каштоўныя металы ў вырабах і ломе за адзін грам металу па пробах. Золата: 375-пробы — 153 130 рублёў (дагэтуль дзейнічала скупачная цана ў памеры 121 350 рублёў); 500-й пробы — 204 170 рублёў (161 790 рублёў); 583-й і 585-й пробы — 238 880 рублёў (189 300 рублёў); 750-й пробы — 306 250 рублёў (242 690 рублёў); 900-й пробы — 367 510 рублёў (291 230 рублёў); 916-й пробы — 374 040 рублёў (296 410 рублёў); 950-й пробы — 387 920 рублёў (307 410 рублёў); 958-й пробы — 391 190 рублёў за адзін грам металу (дагэтуль было 310 000 рублёў).

Плаціна ў вырабах і ломе з 1 снежня будзе скуплівацца па наступных цэнах: 950-й пробы 358 090 рублёў за адзін грам металу (было да нядаўняга 284 220 рублёў за той жа грам). Скупачныя цэны на серабро ў вырабах і ломе з пачаткам першага зімовага месяца будуць выглядаць так. За адзін грам металу дадуць: 750-й пробы — 5 860 рублёў (ранейшая скупачная цана — 4 650 рублёў); 800-й пробы — 6 250 рублёў (4 960 рублёў); 875-й пробы — 6 840 рублёў (5 430 рублёў); 916-й пробы — 7 160 рублёў (5 680 рублёў); 925-й пробы — 7 230 рублёў (5 740 рублёў); 960-й пробы — 7 500 рублёў за адзін грам металу (дагэтуль было 5 960 рублёў).

Сяргей СТАРЫНАЎ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пастановай Міністэрства фінансаў зацверджаны новыя цэны на каштоўныя металы ў вырабах і ломе, што скупліваюцца ў фізічных асоб (акрамя куплі-продажу банкаўскімі і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика