Янка ЛАЙКОЎ - ПАЛЯВАННЕ
30.11.2011
—
Новости Общества
|
Выехалі на паляванне тры вершнікі бязлітасны час міласэрны час абыякавы час гудзе паляўнічы рог коні панура брыдуць праз вечнасць напяты слых кропка ў небе тры стрэлы бязлітасны час параніў міласэрны час забіў абыякавы час пусціў сабе кулю ў сэрца на пустэльнай зямлі сцякае крывёй мёртвая памяць * * * Слухай ноч, працятую аглушальнаю цішаю, слухай, як напінаецца ціш, выштурхоўвае нас з сябе, — нараджаецца, вышае, уздымаецца над прасцягамі, уразаецца ў сэрца глыбей нешта, што ёсць невымоўнае, неспазнанае, поўнае жуды, трымцення смяротнага, прагі жыцця, нешта таемнае, роспачнае, малітоўнае, даверлівае і кволае, святое, нібы дзіця... Слухай ноч, слухай ноч, ашалелую, агаломшаную тысячамі нябачных маланак, пасланых звыш. Нешта вечнае — там, яно большае, большае, захінае сабою Сусвет і пераўтвараецца ў ціш. ТОЙ БЕРАГ Я памятаю, як Рака гайдала ў водах цьмяных човен. І нехта ў апранахах чорных усіх, хто позніўся, гукаў. І ў цемры нараджаўся стогн, імкнуў да столі невідочнай. Чакалі мы. І нашы вочы пыталі марна: "Дзе ты, Бог?" Шырэлі на вадзе кругі,шырэў адчай на тварах шэрых. І аддаляўся ў цемру бераг, і набліжаўся той, другі. Міналі хвілі, як гады, трымцеў і нёсся ўгору пошчак. І мы спыталі: "Перавозчык! Куды вязеш ты нас, куды?" І не пачулі мы адказ: "У Небыццё вязу я вас!.." ТАЙНА Двое стаялі ля вышняй брамы, насустрач Анёл ім выйшаў: "Вы хто?" — "Мы шукаем праўды, але не зямной, а вышняй." Тады Анёл Аднаго паклікаў: "Ідзі, для цябе адчыняю Браму!" І той увайшоў у праём. І знік ён. І ўслед яму гучала: "Абраны..." "Чаму? — запытаўся пасля нябога, — За Брамай — якаясь тайна?" Анёл прашаптаў: "Там няма нічога..." І зарыдаў адчайна. * * * Вятры нізеюць за смугой, снягі валодаюць самотай, сляза сцякае за слязой нібы пакрыўджана, употай. Няхай віруе злы мой лёс, мне даспадобы гэта роспач, бо ўласных я не бачу слёз — паэзія мне засціць вочы. ДЗЕІ датыкаюся да вытокаў блытаюся ў нябачнай сетцы дранцвею атручаны чаканнем абуджаюся прасветлены цемраю выкоўзваюся з абдымкаў сну выкоўзваюся ў бяссонне аддаю даніну бяссэнсіцы гукаю ў пустой прасторы змагаюся да знямогі трымаю тайну маю надзею на жыццё * * * <І>Крык развінае крылы на ўсе бакі небасхілу і ападае, спрахлы, у нетры страху.
А я, непрытомны, прымрою раптоўна: то душа твая беспрытульная вусціш дратуе: "Ратуй мяне!.." Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выехалі на паляванне тры вершнікі бязлітасны час міласэрны час абыякавы час
|
|