Вакол фермы ў Пажарышчы расцякаецца гнаявая жыжа. 21.by

Вакол фермы ў Пажарышчы расцякаецца гнаявая жыжа

08.12.2011 14:08 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вакол фермы ў Пажарышчы расцякаецца гнаявая жыжа


Малочнатаварная ферма ў Пажарышчы, якая належыць сельскагаспадарчаму прадпрыемству “Сасноўка-Агра”, не падрыхтаваная да ўтрымання жывёлы ў зімовы перыяд. Дзяржкантроль выявіў на прадпрыемстве парушэнні прыродаахоўнага заканадаўства.

Праверку праводзілі рэвізоры Камітэта дзяржаўнага кантролю Мінскай вобласці і сам старшыня абласнога камітэта Уладзіслаў Цыдзік.

Намеснік начальніка ўпраўлення Камітэта дзяржкантролю Мінскай вобласці Валянціна Фандо ў інтэрв’ю нашаму выданню расказала: традыцыйны штогадовы маніторынг малочнатаварных ферм паказаў, што не ўсе кіраўнікі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў падрыхтаваліся да зімы. Больш за тое, некаторыя з іх парушаюць прыродаахоўнае заканадаўства.

У Пажарышчах на тэрыторыі ад трох да пяці гектараў, якая прылягае да фермы, разлітая гнаявая жыжа. Спецыялісты Камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя прыйшлі да высновы, што службовыя асобы сельгаспрадпрыемства “Сасноўка-Агра”, якому належыць ферма ў Пажарышчах, не сочаць за экалагічнай бяспекай на аб’ектах гаспадаркі.

Па словах Валянціны Фандо, у адносінах да юрыдычнай асобы “Сасноўка-Агра” складзеныя два пратаколы па Кодэксе аб адміністрацыйных правапарушэннях. Вядзецца адміністрацыйны працэс. Кіраўніку гаспадаркі выдадзенае прадпісанне аб навядзенні парадку на малочнатаварнай ферме і прылеглых да яе землях.

– Я думаю, парушэнні, выяўленыя ў “Сасноўцы-Агра”, не адзіныя ў Маладзечанскім раёне. Мяркую, што, каб мы паехалі ў іншыя гаспадаркі, маглі б убачыць тое самае. Так адносіцца да навакольнага асяроддзя недапушчальна. Таму што гэта экалогія. Гэта паветра, якім мы дыхаем, – сказала ў інтэрв’ю “РГ” Валянціна Фандо. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Малочнатаварная ферма ў Пажарышчы, якая належыць сельскагаспадарчаму прадпрыемству “Сасноўка-Агра”, не падрыхтаваная да ўтрымання жывёлы ў зімовы перыяд....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика