ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ. 21.by

ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ

10.12.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Польшча адмовілася ад удзелу ў будаўніцтве літоўскай АЭС

Польшча замарозіла свой удзел у будаўніцтве Вісагінскай АЭС у Літве. Пра гэта, як паведамляе партал DЕLFІ, заявілі ў падкантрольнай дзяржаве кампаніі Роlskа gruра еnеrgеtусznа (РGЕ).

Ядзершчыкі матывавалі сваю адмову ўмовамі дагавора, якія, паводле іх слоў, сталі непрымальнымі ў наш час. Да таго ж у РGЕ нагадалі, што ў групы ёсць і іншыя важныя праекты. РGЕ зацікавілася будаўніцтвам АЭС у Вісагінасе, што побач з беларускай мяжой, у канцы мінулага года. Атамную станцыю планавалася пабудаваць сумеснымі намаганнямі Польшчы, Літвы, Латвіі і Эстоніі. Увод у эксплуатацыю прызначаны на 2020 год. Раней гэтай восенню пасол Польшчы ў Літве Януш Скалімоўскі ўдакладняў, што Варшава пакуль не прыняла канчатковага рашэння адносна ўдзелу ў будаўніцтве Вісагінскай АЭС. Скалімоўскі таксама адзначыў тады, што ў Польшчы расчараваны занадта маруднай рэалізацыяй праекта.

Малдаўскія службы таксі аштрафуюць за рускую мову

У Кішынёве аштрафуюць дзве службы таксі. Арганізацыі будуць пакараны за тое, што іх супрацоўнікі размаўлялі з кліентамі на рускай мове. Штрафы будуць накладзены па выніках праверак, праведзеных дзяржаўнай інспекцыяй па наглядзе за рынкам і абароне правоў спажыўцоў. Пэўны памер штрафаў вызначыць суд.

Да 40% маладых грамадзян ЗША гатовы пакінуць сваю краіну

У ЗША назіраецца адток мазгоў і працоўных: колькасць амерыканцаў ва ўзросце ад 25 да 34 гадоў, якія жывуць за мяжой, вырасла за два гады з 1% да 5%, паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на даследаванні інстытута Gаlluр.

Калі ў 2009 годзе працаваць за мяжой жадалі 15% амерыканцаў ва ўзросце ад 18 да 24 гадоў, то цяпер іх колькасць павялічылася да 40%. Сёння, паводле інфармацыі Дэярждэпа, за межамі Злучаных Штатаў жывуць і працуюць 6,3 млн амерыканскіх грамадзян. Паводле даследаванняў Gаlluр, ЗША, якія заўсёды знаходзіліся на першым радку спіса дзяржаў, куды хацелі б паехаць на працу жыхары іншых краін, цяпер страцілі прывабнасць і больш не вабяць замежнікаў. Гэта тлумачыцца незайздросным становішчам, у якім знаходзіцца амерыканская эканоміка, астранамічным доўгам і дэфіцытам бюджэту. Маладыя і ініцыятыўныя грамадзяне Амерыкі сыходзяцца ў меркаванні, што ім варта ад'язджаць за мяжу з-за гэтай дэпрэсіўнай атмасферы.

Італія прымусіць Каталіцкую царкву плаціць падаткі

Каталіцкая царква павінна заплаціць падаткі з нерухомай маёмасці, калі яна валодае ёй на тэрыторыі Італіі. Пра гэта заявіў міністр па справах кааперацыі і інтэграцыі краіны Андрэа Рыкардзі, перадае Аgеnсе Frаnсе-Рrеssе. Гаворка ідзе пра аб'екты, якія прылічаны да некамерцыйных, але пры гэтым займаюцца атрыманнем прыбытку.

Да прыкладу, царква не плаціць падаткаў, калі ў прыналежнай ёй гасцініцы размяшчаецца капліца. Да такіх аб'ектаў адносяцца рэстаран французскай кухні Еаu Vіvе і чатырохзоркавая гасцініца Роntе Sіstо. Падатковы прыбытак ад гэтых аб'ектаў у адным толькі Рыме можа скласці да 25,5 мільёна еўра.

40-секундныя трэніроўкі дапамогуць абараніцца ад дыябету

Калі ў дзень выдаткаваць усяго па хвіліне на фізічныя практыкаванні, можна прадухіліць развіццё дыябету 2 тыпу, высветлілі супрацоўнікі Універсітэта Бат. Гэта было праверана на групе добраахвотнікаў, піша Thе Dаіlу Mаіl.

Іх папрасілі тры разы ў тыдзень па 40 секунд ездзіць на веласіпедзе. Па заканчэнні шасці тыдняў было зафіксавана паляпшэнне ў рабоце інсуліну на 28%. Трэба сказаць, станоўчы ўплыў трэніровак на ўзровень цукру быў ўжо даўно даказаны. Аднак сучасны рытм жыцця не заўсёды дазваляе вылучыць час на заняткі. Паводле ацэнак адмыслоўцаў, 66% чалавек не займаюцца па 30 хвілін пяць разоў у тыдзень, як таго патрабуюць прадпісанні медыкаў. Кіраўнік апошняга даследавання доктар Нільс Валаард канстатуе: у мышцах ёсць запас цукру — глікагену. Яго арганізм выкарыстоўвае падчас трэніровак. Каб папоўніць запасы пасля заняткаў, мышцы пачынаюць забіраць цукар з крыві. У неактыўных людзей мышцам гэта рабіць не трэба, што пагражае паніжанай адчувальнасцю да інсуліну, павышанай канцэнтрацыяй цукру ў крыві і ў выніку дыябетам 2 тыпу. Змяніць сітуацыю могуць нават зусім кароткачасовыя, але інтэнсіўныя заняткі. Так, за 20 секунд узмоцненай трэніроўкі рэальна расшчапіць столькі ж глікагену, колькі за гадзіну ўмеранай.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Польшча адмовілася ад удзелу ў будаўніцтве літоўскай АЭС Польшча замарозіла свой удзел у будаўніцтве Вісагінскай АЭС у Літве. Пра гэта, як паведамляе партал DЕLFІ,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика