Пералічаны другі транш крэдыту з Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС
04.01.2012
—
Новости Общества
|
Другі транш фінансавага крэдыту з Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС у памеры $440 млн пералічаны Беларусі. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Еўразійскім банку развіцця. У Міністэрстве фінансаў Беларусі карэспандэнту БЕЛТА паведамілі, што крэдыт залічаны на рахунак Міністэрства фінансаў у Нацыянальным банку і будзе накіраваны на папаўненне міжнародных рэзервовых актываў. Пагадненне паміж Беларуссю і Еўразійскім банкам развіцця аб прадастаўленні фінансавага крэдыту са сродкаў Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС было падпісана 9 чэрвеня 2011 года. Агульны аб'ём крэдыту складае $3 млрд. Сродкі павінны паступіць шасцю траншамі на працягу 2011—2013 гадоў. Першы транш крэдыту ў памеры $800 млн паступіў у Беларусь у чэрвені. Агульная сума крэдыту ў 2011 годзе запланавана ў памеры $1,24 млрд. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Другі транш фінансавага крэдыту з Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС у памеры $440 млн пералічаны Беларусі. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Еўразійскім банку развіцця.
|
|