Нашчадкі Францыска Скарыны
04.01.2012
—
Новости Общества
|
Алег Праляскоўскі, міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь: — Прэзідэнт краіны напрыканцы адыходзячага года падпісаў Указ № 618 "Аб абвяшчэнні 2012 года Годам кнігі", гэта з'яўляецца пераканаўчым сведчаннем таго, што пытанні захавання духоўнасці грамадства, развіцця беларускай літаратуры і культуры — у цэнтры асаблівай увагі дзяржавы. Па сутнасці, гэта клопат пра будучыню нашага народа і краіны.
На працягу апошніх гадоў Міністэрствам інфармацыі ажыццяўляліся сістэмныя мерапрыемствы па павышэнні зместавага ўзроўню выданняў, паляпшэнню іх мастацка-графічнага выканання. Не будзе перабольшаннем сказаць пра высокі прафесіяналізм калектываў дзяржаўных выдавецтваў: яны выпускаюць кнігі, якія зоймуць годнае месца ў духоўнай скарбонцы беларускага народа. Як не ўзгадаць зборы твораў класікаў беларускай літаратуры Якуба Коласа, Максіма Танка, Івана Шамякіна, выданне нацыянальных энцыклапедый "Гарады і вёскі Беларусі", "Рэгіёны Беларусі", "Культура Беларусі", "Максім Багдановіч"... Беларусь шануе і развівае лепшыя традыцыі айчыннай літаратуры і кнігавыдання. Сімвалічна, што першую сваю кнігу наш славуты суайчыннік, першадрукар усходніх славян Францыск Скарына выдаў у 1517 годзе — і сёлета мы адзначым своеасаблівы юбілей, 495-годдзе гэтай знакавай падзеі... Яго кнігі ўспрымаюцца сёння не толькі як нацыянальная рэліквія, але і як духоўны набытак нацыянальнай культуры. Мудрыя словы Францыска Скарыны як ніколі актуальныя: "Любіце кнігу, бо яна — крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы". Падрыхтавала Таццяна ПАДАЛЯК. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Алег Праляскоўскі, міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь: — Прэзідэнт краіны напрыканцы адыходзячага года падпісаў Указ № 618 "Аб абвяшчэнні 2012 года Годам...
|
|