Павышаюцца памеры дапамог
05.01.2012
—
Новости Общества
|
30 снежня 2011 г. кіраўніком дзяржавы прыняты ўказ № 616 "Аб узмацненні сацыяльнай падтрымкі асобных катэгорый грамадзян", у адпаведнасці з якім з 1 студзеня 2012 года павышаюцца памеры некаторых дапамог адносна бюджэту пражытачнага мінімуму (БПМ) у сярэднім на душу насельніцтва. Так, з 1 студзеня 2012 г. дапамога па доглядзе за дзіцем-інвалідам ва ўзросце да 18 гадоў будзе павялічана з 65 да 100% БПМ; дапамога на дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў, інфіцыраваных вірусам імунадэфіцыту чалавека, — з 45 да 70% у БПМ; дапамога на дзяцей, старэйшых за 3 гады, — з 30 да 50 працэнтаў БПМ; дапамога па доглядзе за інвалідам І групы або асобай, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту, — з 65 да 100% БПМ; дапамога па доглядзе за інвалідам І групы або асобай, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту, пры адначасовым ажыццяўленні догляду за двума і больш інвалідамі І групы або асобамі, якія дасягнулі 80-гадовага ўзросту, — са 100 да 120% БПМ. У студзені 2012 года бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва складае 574 790 руб. Адпаведна ў грашовым выражэнні памеры дапамогі ў студзені складуць 574 790 руб. (100% БПМ), 402 350 руб. (70% БПМ), 287 400 руб. (50% БПМ) і 689 750 руб. (120% БПМ). Выплата дапамог у новых памерах пачнецца з лютага 2012 года. Адначасова ў лютым будзе праведзена выплата розніцы паміж новым памерам дапамогі і памерамі фактычных выплат у студзені. Святлана Бусько. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
30 снежня 2011 г. кіраўніком дзяржавы прыняты ўказ № 616 "Аб узмацненні сацыяльнай падтрымкі асобных катэгорый грамадзян", у адпаведнасці з якім з 1 студзеня 2012...
|
|