За прагляд замежных сайтаў штрафаваць не будуць
06.01.2012
—
Новости Общества
|
Юрыст, намеснік старшыні “Беларускай асацыяцыі журналістаў” Андрэй Бастунец супакойвае беларускіх карыстальнікаў Інтэрнэту, узбударажаных папраўкамі ў Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях, якія тычацца Інтэрнэту і набылі моц 6 студзеня. Інтэрнэту ў Беларусі прыйшоў канец. Такія галасы загучалі ў канцы мінулага года, і чым бліжэй справа ішла да праваслаўнага свята Нараджэння Хрыстовага, тым гучнейшыя станавіліся гэтыя галасы. Напярэдадні гэтага свята набылі моц Між тым, зварот да самога артыкула Кодэкса паказвае, што чуткі аб смерці беларускага інтэрнэту моцна перабольшаныя. Магчыма, каментатары проста не змаглі адэкватна перакласці яго з мовы нарматыўнага акту на літаратурную. Што ж новага ўводзяць папраўкі ў КаАП на самай справе? Частка першая артыкула 22.16 КаАП устанаўлівае адказнасць за «ажыццяўленне дзейнасці па рэалізацыі тавараў, выкананні работ, аказанні паслуг на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь з выкарыстаннем інфармацыйных сетак, сістэм і рэсурсаў, якія маюць падключэнне да сеткі Інтэрнэт, не размешчаных на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і (або) не зарэгістраваных ва ўстаноўленым парадку». Як бачым, КаАП ўсяго толькі ўстанаўлівае штраф за дзеянні, якія былі абвешчаныя незаконнымі амаль два гады таму ва ўказе №60. Адзінае адрозненне: у кодэксе няма згадкі пра тое, што аказваць паслугі, выконваць працы і прадаваць тавары тут могуць толькі суб'екты гаспадарання, якія маюць прававы статус у Беларусі. Другая частка арт. 22.16 КаАП ўстанаўлівае адміністрацыйную адказнасць за «парушэнне патрабаванняў заканадаўчых актаў па ажыццяўленні ідэнтыфікацыі абаненцкіх прылад пры аказанні інтэрнэт-паслуг і (або) карыстальнікаў інтэрнэт-паслуг у пунктах калектыўнага карыстання інтэрнэт-паслугамі, ўліку і захоўванню звестак аб абаненцкіх прыладах, персанальных дадзеных карыстальнікаў інтэрнэт- паслуг, а таксама звестак аб аказаных інтэрнэт-паслугах». Ізноў жа, звернемся да Указа №60. У яго п.6 сказана, што «пастаўшчыкі інтэрнэт-паслуг абавязаны ажыццяўляць ідэнтыфікацыю абаненцкіх прылад пры аказанні інтэрнэт-паслуг, улік і захоўванне звестак аб абаненцкіх прыладах, а таксама звестак аб аказаных інтэрнэт-паслугах. Уласнікі пунктаў калектыўнага карыстання інтэрнэт-паслугамі... Ажыццяўляюць ідэнтыфікацыю карыстальнікаў інтэрнэт паслуг...» І тут мы бачым, што ніякіх новых абмежаванняў КаАП не ўносіць, а толькі вызначае санкцыю за парушэнне патрабаванняў указа. І апошняя, трэцяя частка ст.22.16 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях. Згодна з гэтай нормай «парушэнне патрабаванняў заканадаўства па абмежаванні доступу карыстальнікаў інтэрнэт-паслуг да інфармацыі, забароненай да распаўсюджвання ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі», цягне накладанне штрафу. Абмяжоўваецца доступ да інфармацыі толькі дзяржаўным органам і арганізацыям, а таксама арганізацыям адукацыі і культуры. Звычайны карыстальнік можа папрасіць аб паслузе: каб яго абмежавалі ў доступе, але яго не прымушаюць да гэтага. Адпаведна, і адказнасць наступае толькі ў выпадках, калі правайдэры ігнаруюць свой абавязак абмежаваць доступ для дзяржарганізацый, бібліятэк, ВНУ... Другі момант, на які варта звярнуць увагу: адказнасць ускладаецца не на карыстальнікаў Байнэту, а на правайдэраў і на інтэрнэт-бізнэс. Аштрафаванымі ў адпаведнасці з новым артыкулам КаАП могуць быць толькі суб'екты гаспадарання, якія альбо з'яўляюцца пастаўшчыкамі інтэрнэт-паслуг, альбо выкарыстоўваюць інтэрнэт для продажу, выканання работ, аказання паслуг. Звычайных карыстальнікаў Байнэту артыкул Кодэкса не тычыцца. Так што можна дарма не турбавацца. Паводле baj.by.Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Юрыст, намеснік старшыні “Беларускай асацыяцыі журналістаў” Андрэй Бастунец супакойвае беларускіх карыстальнікаў Інтэрнэту, узбударажаных папраўкамі ў Кодэкс...
|
|