Саша Варламаў ужо 4 месяцы ляжыць у турэмнай лякарні
09.01.2012 14:02
—
Новости Общества
|
Саша Варламаў ужо 4 месяцы ляжыць у турэмнай лякарні ![]() “Яму надакучыла гэта ўсё. Хоць бы нейкае рашэнне было. Апроч таго ў яго спіна баліць. Канешне, настрой у яго упадніцкі. Колькі ўжо гэта ўсё можа цягнуцца? Цяжка яму там. Цяпер вось чамусьці не піша. Раней амаль кожны дзень атрымоўвалі лісты акрамя выходных. Можа яму цяпер не вельмі добра”. У турэмную лякарню Варламава змясцілі ў жніўні. Па словах Рымы Шымчонак, ён не ходзіць на прагулкі, бо баліць спіна. А на прагулках няма дзе прысесці. Апошні ліст да сваякоў мадэльер дасылаў перад Новым годам. Цяпер ад яго вестак няма. Нагадаем, Саша Варламаў ужо 9 месяцаў знаходзіцца за кратамі. Ад пачатку яго вінавацілі ў перавышэнні службовых паўнамоцтваў і крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі. У лістападзе на дызайнера пачалі яшчэ дзве справы - за перавышэнне ўлады ці службовых паўнамоцтваў, учыненае з карыслівай ці іншай асабістай зацікаўленасці, а таксама за махлярства. Тэрмін знаходжання яго пад вартай сканчваецца 19 лютага. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ён дрэнна сабе адчувае і нават не выходзіць на прагулкі. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла сястра мадэльера Рыма Шымчонак: “Яму надакучыла гэта ўсё. Хоць бы нейкае...
|
|