У чацвер пацяплее да плюс 7, пойдзе мокры снег з дажджом. 21.by

У чацвер пацяплее да плюс 7, пойдзе мокры снег з дажджом

10.01.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сёння ўдзень наша краіна застанецца пад уплывам зоны паніжанага атмасфернага ціску, таму ў асобных раёнах невялікі снег, месцамі слабы туман, намаразь і галалёд, паведаміла рэдакцыі спецыяліст Рэспубліканскага гідраметцэнтра Мінпрыроды Вольга Фядотава.

Тэмпература паветра ўдзень ад мінус 4 да плюс 2 градусаў. Уначы на сераду ў асобных раёнах магчымы невялікі снег, а ўдзень снег пачне чаргавацца з мокрым снегам, на захадзе краіны — ужо з дажджом. Галалёд, на дарогах месцамі галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы ад 0 да мінус 7, пры праясненнях да 10 марозу, удзень — ад мінус 4 на ўсходзе да плюс 4 градусаў на захадзе Беларусі.

Самы цёплы дзень тыдня чакаецца 12 студзеня. Ужо паўсюдна будзе ісці мокры снег з дажджом. Уначы і раніцай месцамі галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер заходні парывісты. Уначы ад мінус 4 да плюс 4, удзень — 0 — плюс 5 градусаў, на захадзе Брэсцкай і Гродзенскай абласцей — да 7 цяпла.

Напрыканцы тыдня зноў пахаладае. Усё часцей будзе ісці мокры снег, а не дождж. Усталюецца моцны парывісты вецер да 15—50 м/с. Тэмпература паветра ў пятніцу на працягу сутак ад мінус 2 да плюс 4 градусаў. У суботу стане яшчэ халадней, часам чакаецца снег і слабая мяцеліца.

Сяргей КУРКАЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння ўдзень наша краіна застанецца пад уплывам зоны паніжанага атмасфернага ціску, таму ў асобных раёнах невялікі снег, месцамі слабы туман, намаразь і галалёд,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика