Дом набылі, а вось дакументы на яго не выправілі.... 21.by

Дом набылі, а вось дакументы на яго не выправілі...

11.01.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У жыцці часам здараюцца розныя гісторыі. Нават такія, якіх, падавалася б, і быць не магло па шэрагу прычын. На першы погляд, адну з такіх гісторый расказаў нам жыхар Бабруйска пра сваю сястру, якая пражывае зараз у Быхаўскім раёне (імёны дзейных асоб называць з вашага дазволу не будзем).

Дык вось, па словах заяўніка выходзіла, што жанчына гады са два набыла ў адной з вёсак дом. Вядома, у таго быў гаспадар. І гэты гаспадар прадаў сваё жыллё, але, каб не плаціць там за нешта, упусціў у хату новага ўладальніка на падставе дагавору найму. Ужо новы гаспадар жылля ўласна і прадаў жылплошчу сястры нашага чытача. Абодва колішнія ўладальнікі дома ў розныя часы пайшлі з гэтага жыцця. Фактычна хатай у вёсцы валодае і жыве ў ёй сястра чытача. Але... Без аніякіх пацвярджальных дакументаў! Высветлілася, што набываўся дом без дагавора, ды і сведак здзелкі як быццам няма. Выходзіць, што гаспадара афіцыйна няма, прынамсі, гэта не жанчына? Але ёсць спадчыннік, як мы зразумелі, перадапошняга ўладальніка дома... Сястра чытача паспрабавала зарэгістраваць нерухомую маёмасць, аднак ёй адмовілі, паведаміўшы, што ў такой сітуацыі трэба звяртацца ў суд і праз яго ўстанаўліваць маёмасныя правы. Дык ці так гэта, пытаўся наш чытач.

Такая — без залішніх падрабязнасцяў — у агульных рысах гісторыя. Тым больш што размаўлялі мы з пажылым чалавекам. У прыватнасці, чытач пераблытаў нават сельскія Саветы, да якіх адносіцца вёска, у якой пражывае сястра. Назваў Баркалабаўскі.

— Не, названая вёска не адносіцца да нашага сельскага Савета, — адгукнуўся яго старшыня Іван Скрыпцоў. — Але гісторыя мае права на жыццё: раней такіх выпадкаў сапраўды было дастаткова: здзелка здзяйснялася літаральна на калене, у прысутнасці двух сведак. Апошнім часам парадку стала больш, але тыя, хто раней не паклапаціўся пра дакументы, цяпер мусяць звяртацца ў суд.

Вёска, дзе пражывае сястра чытача, уваходзіць у склад Холстаўскага сельскага Савета. Яго старшыня Ігар Азараў аказаўся ў курсе праблем людзей. Не ў кампетэнцыі сельсавета вырашаць такія пытанні — проста гісторыя, можна сказаць, была на слыху.

— Наколькі вядома, у папярэдняга ўладальніка дома засталося дзіця. Сірата зараз знаходзіцца пад апекай сваёй бабулі ў іншым горадзе. Аднак па законе за дзіцем замацавана апошняе месца жыхарства: сельсавет па запыце школы рыхтаваў адпаведную пацвярджальную даведку. Але цяперашніх жыльцоў дома ніхто нікуды ў гэтай сувязі не выганяе, — распавёў Ігар Васільевіч. — Па-чалавечы трэба было б паспрабаваць дзейнічаць так: дамовіцца з бабуляй, каб яна прапісала да сябе ў кватэру дзіця. Тады мы знімем яго з уліку і на жыллё ніхто не будзе прэтэндаваць. Пасля гэтага цяперашнім уладальнікам дома сапраўды будзе патрэбна звярнуцца ў суд, каб пацвердзіць факт валодання жыллём.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У жыцці часам здараюцца розныя гісторыі. Нават такія, якіх, падавалася б, і быць не магло па шэрагу прычын. На першы погляд, адну з такіх гісторый расказаў нам жыхар...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика