РОЗГАЛАС. 21.by

РОЗГАЛАС

07.02.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аўтамабілістаў ратуюць валанцёры

Як паведаміў галоўны спецыяліст па надзвычайных сітуацыях Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Дзмітрый Русакоў, за мінулыя выхадныя валанцёры дапамаглі 60 аўтамабілістам, чые машыны сапсаваліся на зімовай трасе ці трапілі ў ДТЗ. Таксама былі выпадкі, калі выратоўвалі адзінокіх пешаходаў, якія замярзалі ў снезе.

— У сувязі з марозным надвор'ем мы працуем у надзвычайным рэжыме, — паведаміў Дзмітрый Русакоў. — Часам здаралася, што нашы валанцёры аказваліся больш аператыўнымі і прыязджалі на месцы здарэння на некалькі хвілін раней, чым машына хуткай дапамогі.

Вельмі паспрыяла ў гэтай справе тое, што кантакты з ратавальнай брыгадай падтрымліваліся з дапамогай радыёсувязі, у чым дапамагла мінская радыёстанцыя "АўтаКанал". Кожны вадзіцель, чый радыёпрыёмнік быў настроены на іх хвалю, мог паведаміць пра патэнцыяльную ахвяру марозу, якую патрэбна ратаваць.

Акцыя працягнецца да 10 лютага. Калі маразы не адступяць, магчымая і больш позняя дата яе заканчэння.

Ганна ГАРУСТОВІЧ.

Маразы павялічылі жыроўкі мінчан на Br45-50 тыс.

Аб гэтым паведаміў журналістам генеральны дырэктар ДВА "Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка" Уладзімір Раянтовіч, перадае БЕЛТА.

"Што датычыцца платы за ацяпленне, то, паводле разлікаў, паніжэнне тэмпературы на адзін градус павялічвае суму ў жыроўках на 3 тыс. У студзені гэтага года тэмпература была ніжэйшая прыкладна на 15 градусаў адносна студзеня мінулага года, таму плата за ацяпленне будзе вышэйшая", — растлумачыў Уладзімір Раянтовіч.

Ён адзначыў, што з пачатку гэтага года паступіла каля 10 тыс. зваротаў грамадзян са скаргамі на тэмпературны рэжым у кватэрах. Ні адна заяўка не застанецца без увагі, падкрэсліў гендырэктар. Адключэння жылых дамоў ад сістэм ацяплення ў мінулыя выхадныя дні не было, дадаў ён.

Жанчына ўпала на рэйкі на "Кастрычніцкай"

Здарэнне адбылося 3 лютага на станцыі "Кастрычніцкая". На першы пуць у 20.19 упала, як потым высветлілася, 40-гадовая мінчанка. Ёй раптоўна стала дрэнна. Да 20.23 на гэтым пуці было знята напружанне. Жанчыну на платформу паднялі супрацоўнікі аддзела ўнутраных спраў па ахове Мінскага метрапалітэна. З траўмай каленнага сустава брыгада хуткай дапамогі даставіла пацярпелую ў бальніцу. Такім чынам, і трэцяе здарэнне ў сталічным метро, на шчасце, абышлося без ахвяр.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аўтамабілістаў ратуюць валанцёры Як паведаміў галоўны спецыяліст па надзвычайных сітуацыях Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Дзмітрый Русакоў, за мінулыя...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика