Лялькі з абрэзкаў для Пеці Надточага. 21.by

Лялькі з абрэзкаў для Пеці Надточага

21.02.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Выстава мінскага майстра-дызайнера шыцця з абрэзкаў Алены Мацяш адкрыецца ў музеі народнай славы ў пятніцу, 2 сакавіка. Грошы за квіткі музей перадасць у фонд дапамогі дзецям “Шанец” для вілейскага хлопчыка Пеці Надточага, хворага на булёзны эпідэрмаліз.

− Вось я якраз праглядаю сайт фонда, − гаворыць дырэктар музея Святлана Чарняўская. − Пецю неабходныя грошы на зубкі і аперацыю на пальчыках. Мы, безумоўна, не зможам сабраць усю суму, але, спадзяюся, таксама дапаможам.
Выстава “Домік з абрэзкаў” у Мядзелі − адна з акцый дабрачыннага  праекта “Няхай дзяцінства будзе шчаслівым!”, арганізаванага Беларускім дзяржаўным музеем Вялікай Айчыннай вайны.

Алена Мацяш.


На выставе будзе вялікая калекцыя разнастайных бытавых рэчаў, якія зрабіла Алена Мацяш сваімі рукамі. Сярод экспанатаў − развіццёвыя дыванкі для дзяцей, пледы, бялізна, панно, сталовыя і кухонныя прыналежнасці, лялькі “у канверце”, кухонныя бабы-грэлкі на чайнік, лялькі для вазонаў, калядныя анёлкі, арома-лялькі, лялькі са шкарпэтак… Працуе жанчына ў тэхніцы пэчворк − шые з абрэзкаў, ё-ё − нанізвае кружкі з тканіны на нітку.

− Калі я чакала цуд нараджэння майго дзіцяці, мне захацелася пераўтварыць усё вакол сябе, найперш свой дом, каб свет, які ўбачыць маленькі чалавек, быў радасным і яркім, − распавядае Алена Мацяш. − Пэчворк у інтэр’еры дзіцячага пакоя − гэта ажыўшая казка. Дзіця, якое спіць пад коўдрай, зробленай маці ці бабуляй, можа бачыць толькі добрыя сны. Гэтыя прадметы фарміруюць у дзіцяці эстэтычны густ і жывое ўяўленне.
Па адукацыі жанчына лагапед. Яе рукадзельныя работы, што добра ведаюць у Беларусі, − гэта хобі, якім яна займаецца ўжо дзесяць гадоў.

Работы ў тэхніцы пэчворк.


− Навакольны свет перанасычаны другасортнымі, штампаванымі рэчамі, а хочацца ажывіць інтэр’ер свайго дома, − дзеліцца самабытны дызайнер. − Здаўна нашыя прабабулі ў зімовыя вечары сцягалі дыванкі з абрэзкаў, а мамы шылі дзецям коўдры з найлепшых кавалкаў яркай тканіны, каб іх жыццё было такім жа яркім, насычаным, багатым. Лялькі-анучкі служылі абярэгам, іх выкарыстоўвалі ў замовах і абрадах. Работы ў тэхніцы пэчворк − з любоўю у кожным кавалачку!
Набыць работу сталічнага дызайнера таксама будзе магчыма. Але ці пойдуць гэтыя грошы таксама ў дабрачынны фонд, пакуль абмяркоўваецца.
Зоя ХРУЦКАЯ.
Даведка “РГ”. Булёзны эпідэрмаліз – рэдкае генетычнае захворванне. Людзей, якія пакутуюць на яго, называюць "людзі-матылькі": іх скура вельмі далікатная, як крылцы матылька. Пры найменшым дотыку яна траўмуецца. Жыццё становіцца бесперапыннай барацьбой з ранамі.

А вы змаглі б такое сшыць?

Фота забяспечана Святланай ЧАРНЯЎСКАЙ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выстава мінскага майстра-дызайнера шыцця з абрэзкаў Алены Мацяш адкрыецца ў музеі народнай славы ў пятніцу, 2 сакавіка. Грошы за квіткі музей перадасць у фонд...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика