Рэпетыцыйнае тэсціраванне замест урокаў. 21.by

Рэпетыцыйнае тэсціраванне замест урокаў

07.03.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Перанос рабочага дня з пятніцы 9 сакавіка на нядзелю 11 сакавіка паставіў пад пытанне ўдзел старшакласнікаў у рэпетыцыйным тэсціраванні. Згодна з зацверджаным графікам, менавіта 11 сакавіка ў многіх ВНУ павінна было прайсці рэпетыцыйнае тэсціраванне па экзаменацыйных дысцыплінах. Як вядома, працэдура гэта платная — здача адной дысцыпліны каштуе 30 тысяч рублёў. Да таго ж будучыя абітурыенты імкнуцца загадзя зарэгістравацца для ўдзелу ў "рэпетыцыі" ўступных экзаменаў, тым больш што зараз у краіне праходзіць апошні (трэці) раўнд рэпетыцыйнага тэсціравання. Таму парушаныя планы многім сапсавалі настрой.

— У Міністэрства адукацыі таксама паступалі ад абітурыентаў аналагічныя пытанні, — паведаміла журналісту "Звязды" прэс-сакратар міністра адукацыі Юлія Ваніна. — Таму мусім усіх заспакоіць: навучальным установам прадастаўлена права (з улікам іх спецыфікі) перанесці рабочы дзень у іншым парадку. Калі ж у некаторых старшакласнікаў заняткі ў навучальнай установе супадаюць з часам правядзення рэпетыцыйнага тэсціравання, то па заяве іх бацькоў ці іншых законных прадстаўнікоў будучыя абітурыенты змогуць прапусціць урокі, каб пайсці на рэпетыцыйнае тэсціраванне.

Надзея НІКАЛАЕВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Перанос рабочага дня з пятніцы 9 сакавіка на нядзелю 11 сакавіка паставіў пад пытанне ўдзел старшакласнікаў у рэпетыцыйным тэсціраванні. Згодна з зацверджаным...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика