11 медыцынскіх работнікаў сталі ахвярамі пацыентаў і іх сваякоў
14.03.2012
—
Новости Общества
|
Паводле інфармацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аховы здароўя, за 2011 год у арганізацыях сістэмы Міністэрства аховы здароўя пацярпелі на вытворчасці 56 работнікаў галіны, пры гэтым два работнікі загінулі і 12 работнікаў атрымалі цяжкія траўмы. У 2010 годзе смяротных выпадкаў удалося пазбегнуць. Асноўнай прычынай траўміравання работнікаў аховы здароўя застаюцца дарожна-транспартныя здарэнні. Прычым у абсалютнай большасці выпадкаў ДТЗ адбыліся па віне кіроўцаў старонніх арганізацый і ўладальнікаў асабістага аўтатранспарту. Другой па значнасці і колькасці пацярпелых прычынай вытворчага траўматызму з'яўляюцца супрацьпраўныя дзеянні іншых асоб — у першую чаргу, пацыентаў і іх сваякоў. Летась ад супрацьпраўных дзеянняў іншых асоб пацярпелі 11 работнікаў сістэмы аховы здароўя. Таксама ў 2011 годзе адзначаўся рост колькасці і цяжкасці выяўленых прафесійных захворванняў. Так, 16 медыцынскіх работнікаў захварэлі на туберкулёз (у 2010 годзе — 11). Асаблівую заклапочанасць выклікае павышаны ўзровень вірусаносьбіцтва і захваральнасці медыцынскіх работнікаў, асабліва "групы рызыкі", гемакантактнымі інфекцыямі. За мінулы год сярод медыцынскіх работнікаў было зарэгістравана 330 новых выпадкаў захворвання і носьбіцтва маркераў парэнтэральных вірусных гепатытаў В і С і 15 выпадкаў ВІЧ-інфекцыі. Надзея НІКАЛАЕВА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле інфармацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аховы здароўя, за 2011 год у арганізацыях сістэмы Міністэрства аховы здароўя пацярпелі на вытворчасці...
|
|