Чыноўнікі павінны выконваць свае абавязацельствы перад людзьмі. 21.by

Чыноўнікі павінны выконваць свае абавязацельствы перад людзьмі

28.03.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Такое меркаванне выказаў учора на асабістым прыёме грамадзян памочнік Прэзідэнта — галоўны інспектар па Віцебскай вобласці Мікалай Дамашкевіч, перадае БЕЛТА.

Усяго на прыёме пабывалі каля 30 чалавек. Аднымі з найбольш злабадзённых былі пытанні па зацягванні будаўніцтва жылля. Паводле слоў Мікалая Дамашкевіча, чыноўнікі замест таго, каб сустрэцца з насельніцтвам, абмеркаваць актуальныя пытанні і дапамагчы іх вырашыць, зацягваюць пытанні непатрэбнай перапіскай і абяцаннямі. У якасці прыкладу ён прывёў сітуацыю з будаўніцтвам дома на вуліцы Чкалава ў Віцебску: "Год таму яшчэ павінны былі ўвесці гэты дом, 90 працэнтаў жылля людзі аплацілі ўласнымі грашамі, а жыллё ўсё яшчэ недабудавана". Прычына гэтага пытання, на яго думку, знаходзіцца ў невыкананні даручэння старшыні Віцебскага аблвыканкама Аляксандра Косінца па арганізацыі 2-3-зменнага рэжыму работы на аб'ектах будаўніцтва горада.

"Неабходна ўзяць гэта пытанне на кантроль і дапамагчы людзям. Свае абавязацельствы перад людзьмі, каб потым не чырванець, кіраўнікі органаў улады павінны выконваць", — падкрэсліў памочнік Прэзідэнта.

Падводзячы вынікі прыёму, Мікалай Дамашкевіч зрабіў вывад аб неабходнасці павышэння якасці, прадукцыйнасці і адказнасці ў рабоце кожнага. Гэта датычыцца і прадстаўнікоў органаў улады, і простых рабочых. "Усім трэба лепш працаваць незалежна ад сферы дзейнасці і займаемай пасады, выконваць сваю работу якасна, тады палепшыцца і дабрабыт кожнай асобнай сям'і і краіны ў цэлым", — сказаў на заканчэнне памочнік Прэзідэнта.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такое меркаванне выказаў учора на асабістым прыёме грамадзян памочнік Прэзідэнта — галоўны інспектар па Віцебскай вобласці Мікалай Дамашкевіч, перадае БЕЛТА.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика