Снег у Магілёве прыбіраюць толькі чатыры машыны
02.04.2012 14:40
—
Новости Общества
|
Снег у Магілёве прыбіраюць толькі чатыры машыны Снегапад у Магілёве засыпаў горад.
![]() Аднак камунальнікі кажуць, што для іх красавіцкі снегапад не стаў нечаканасцю, бо зіма фактычна не заканчвалася. У дарожна-маставым прадпрыемстве Магілёва кажуць, што на прыборцы вуліц працуюць чатыры снегаўборачныя машыны. Супрацоўнік дарожна-маставога прадпрыемства: "Мы адправілі машыны — будзем пасыпаць праезную частку, выходзяць трактары прыбіраць на тратуарах снег. Машыны выйшлі на працу, таму я не думаю, што будзе штосьці надзвычайнае... Увогуле павінна быць дзевяць машынаў, але пакуль працуюць чатыры. Павінна дадацца пятая, бо ў нас пераабсталяванне пачыналася... Тым больш што тэмпература плюсавая павінна быць. Так што ўсё нармальна". ![]() ![]() ![]() Дарэчы, узімку магілёўскія камунальнікі заяўлялі пра болей за 70 машын, якія чысцілі горад ад снегу. Хаця рэальна, кажуць гараджане, чысціць горад выязджалі адзінкі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Увогуле павінна быць дзевяць машынаў, але пакуль працуюць чатыры"
|
|