Студэнцкія інтэрнаты падаражэюць нязначна. 21.by

Студэнцкія інтэрнаты падаражэюць нязначна

04.04.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Студэнцкія інтэрнаты падаражэюць нязначна

Памер платы за карыстанне інтэрнатамі для студэнтаў і навучэнцаў з 1 красавіка істотна не зменіцца. Такое рашэнне змяшчаецца ў Пастанове Савета Міністраў № 281 ад 29 сакавіка 2012 года.

Нагадаем, што ў кастрычніку 2011 года ўсе студэнцкія інтэрнаты былі падзелены на тры катэгорыі. Самым дарагім для студэнцкай моладзі стала пражыванне ў інтэрнатах першай катэгорыі. За камфорт студэнты павінны былі плаціць штомесяц тры базавыя велічыні, або 105 тысяч рублёў на той момант. Кошт пражывання ў інтэрнаце другой катэгорыі склаў дзве базавыя велічыні (70 тысяч рублёў) і адну базавую велічыню (35 тысяч рублёў) — у інтэрнаце трэцяй катэгорыі. Аднак у сувязі з ростам з 1 красавіка базавай велічыні амаль утрая плата за пражыванне ў студэнцкіх інтэрнатах таксама магла істотна ўзрасці. Таму з мэтай сацыяльнай абароны навучэнскай моладзі ўрадам было прынята рашэнне аб змяншэнні кратнасці базавай велічыні, ад якой залежыць памер платы за карыстанне інтэрнатам.

Згодна з Пастановай Савета Міністраў, для студэнтаў ВНУ памер платы за пражыванне ў інтэрнатах павялічыцца толькі на 14 працэнтаў. У інтэрнатах першай катэгорыі ён складзе 1,2 базавай велічыні (120 тысяч рублёў), у інтэрнатах другой катэгорыі — 0,8 базавых велічынь (80 тысяч рублёў) і трэцяй катэгорыі — 0,4 базавыя велічыні (40 тысяч рублёў).

Для навучэнцаў прафесійна-тэхнічных навучальных устаноў плата за пражыванне ў інтэрнатах складзе 0,16 базавай велічыні, або 16 тысяч рублёў, а для навучэнцаў сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў — 0,28 базавай велічыні, або 28 тысяч рублёў.

Надзея НІКАЛАЕВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Студэнцкія інтэрнаты падаражэюць нязначна Памер платы за карыстанне інтэрнатамі для студэнтаў і навучэнцаў з 1 красавіка істотна не зменіцца. Такое рашэнне...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика