Выйсце заўсёды ёсць
05.04.2012
—
Новости Общества
|
Менавіта ў гэтым імкнуўся пераканаць грамадзян губернатар Міншчыны падчас прыёму ў Дзяржынскім раёне Бясспрэчна, сустрэчу са старшынёй Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Барысам Батурам жыхары Дзяржынска і раёна запомняць. З уласцівай яму дзелавітасцю губернатар уважліва выслухаў кожнага, хто звярнуўся з просьбай пасадзейнічаць у вырашэнні праблем. Пытанні, з якімі звярталіся грамадзяне, самыя разнастайныя. У тым ліку зямельныя спрэчкі, добраўпарадкаванне тэрыторый і ўзвядзенне інфраструктуры. Але, як высветлілася, бадай, самае набалелае — завяршэнне будаўніцтва і фінансаванне жыллёвых будаўнічых кааператываў. З гэтай нагоды Барыс Батура паабяцаў заслухаць на адным з пасяджэнняў аблвыканкама будаўнічыя і землеўпарадкавальныя службы раёна. Адзін з наведнікаў звярнуўся да губернатара з просьбай пасадзейнічаць у прадастаўленні месца пад міні-пякарню. Чалавеку, дарэчы, прапаноўвалі два зямельныя ўчасткі, якія яго не задаволілі. Ён дабіваецца ўзвядзення аб'екта менавіта ў цэнтры, каля бібліятэкі. Барыс Батура даў даручэнне мясцовым уладам знайсці на працягу тыдня 2-3 участкі і прапанаваць іх грамадзяніну. А яму параіў канчаткова вызначыцца з тым, чаго ж ён усё-такі хоча. А вось стараста вёскі Рудня заклапочаная грамадскімі справамі. У 2010 годзе ў пасёлку не стала вады, таму што воданапорная вежа вычарпала свае магчымасці. Ні пральную машыну ўключыць, ні памыцца. Жанчына за сваіх землякоў, як кажуць, і ў агонь, і ў ваду. Прайшла розныя інстанцыі, але справа не зрушылася з месца. "Ці гэта нармальна?"— дапытвалася яна. "Бясспрэчна, не", — падтрымаў яе старшыня аблвыканкама і звярнуўся да прадстаўнікоў райвыканкама з патрабаваннем у першым паўгоддзі зрабіць свідравіну. "Гэта справа прынцыпу, чалавек з'яўляецца старастай і адстойвае агульныя інтарэсы, так што вы павінны ёй яшчэ прыплаціць за грамадскія клопаты". "Калі не выканаюць даручэння, то смела прыязджайце да мяне на прыём", — прапанаваў ён жанчыне. Прыйшла да губернатара па падтрымку і дзяўчына-сірата. Справа ў тым, што яна пражывае ў аварыйным бараку з двума малалетнімі дзецьмі — пашкадавалі далёкія сваякі, пусцілі перазімаваць. Маладая маці стаіць у чарзе на атрыманне сацыяльнага жылля 20-ай. Дом для гэтай катэгорыі грамадзян добра калі ў наступным годзе ўзвядуць. А пакуль Барыс Батура падказаў мясцовым чыноўнікам выйсце — стварыць для жанчыны і яе дзяцей належныя бытавыя ўмовы ў тым жа бараку ці знайсці іншую плошчу для часовага пражывання. Звярнуўся да губернатара і малады мужчына, які пражывае ў доме, куды нельга пад'ехаць на машыне. Прычына — у пабудаваным побач гандлёвым цэнтры. Акрамя таго, у шматпавярховіку працякае дах, а тэмпература "гарачай" вады — усяго 35 градусаў. Губернатар пасля сустрэчы з грамадзянамі выехаў на месца, каб ацаніць сітуацыю. У гэты дзень на прыёме ў старшыні аблвыканкама пабывала 17 чалавек. Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Менавіта ў гэтым імкнуўся пераканаць грамадзян губернатар Міншчыны падчас прыёму ў Дзяржынскім раёне Бясспрэчна, сустрэчу са старшынёй Мінскага абласнога...
|
|