Долар падаражэў на 110 рублёў. 21.by

Долар падаражэў на 110 рублёў

07.04.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Неяк няёмка долар сябе адчувае, калі падыходзіць да 8000. У яго адразу з'яўляюцца дрыжыкі і павялічваецца "тэмпература", калі ён можа за адзін дзень на 1,5% падаражэць, як адбылося ў гэты аўторак. Усяго ж за тыдзень "амерыканец" "патаўсцеў" на 110 рублёў (плюс 1,4%) да 8130. Дарэчы, нагадаю, што старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Надзея Ермакова лічыць, што курс долара ніжэй за 8000 апускацца не будзе. Еўра вырашыў не браць прыклад з калегі і трошкі выправіў сваю "фігуру" — на 60 рублёў (мінус 0,6%). Цяпер яго "талія" звузілася да 10650. Расійскі ж рубель вырас на 2,5 рубля (плюс 0,9%) і каштуе 276 беларускіх грашовых адзінак.

Уладзіслаў КУЛЕЦКІ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Неяк няёмка долар сябе адчувае, калі падыходзіць да 8000. У яго адразу з'яўляюцца дрыжыкі і павялічваецца "тэмпература", калі ён можа за адзін дзень на 1,5%...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика