ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ. 21.by

ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ

23.05.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аўтобус са студэнтамі зваліўся ў прорву

У Албаніі аўтобус з 50 студэнтамі зваліўся з абрыву, у выніку чаго 12 чалавек загінулі і больш за 20 атрымалі раненні, паведамляюць інфармагенцтвы. Сярод загінулых 11 дзяўчат і кіроўца. Аўтобус ехаў з албанскага горада Эльбасан ў курортны горад Саранда і ўпаў у бездань са стаметровай вышыні ў раёне горада Хімара, у 220 кіламетрах ад сталіцы Тыраны. Прычыны аўтакатастрофы высвятляюцца. Улады Албаніі абвясцілі 22 мая днём агульнанацыянальнай жалобы па 12 ахвярах трагедыі.

Аўстралія — "самая шчаслівая краіна"

Весялей за ўсё на планеце жывецца грамадзянам Аўстраліі, высветлілі аналітыкі Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця. Рэйтынг краін з найлепшым жыццём (Bеttеr Lіfе Іndех) паказаў: аўстралійцам жывецца выдатна, піша Thе Wаll Strееt Jоurnаl. Па-першае, Аўстралію ў меншай ступені закрануў сусветны фінансавы крызіс, так што насельніцтва не пакутуе ад беспрацоўя (у красавіку яно была зафіксавана на ўзроўні 4,9%, пры тым, што еўрапейскі паказчык — 10,9%, а ў ЗША беспрацоўе было 8,1%). Да таго ж цяпер краіна перажывае эканамічны бум, яки падаграваецца попытам на жалезную руду і вугаль, якімі так багатая Аўстралія. Ды і наогул, якасць жыцця на Пятым кантыненце — многім на зайздрасць. Так, 85% аўстралійцаў, якія прынялі ўдзел у даследаванні, адзначылі, што ацэньваюць стан свайго здароўя на "выдатна". А яшчэ ў аўстралійцаў ёсць магчымасць цікава праводзіць вольны час і дастаткова быць з сям'ёй — сярэдні аўстралійскі мужчына па тры гадзіны за суткі прысвячае дзецям і хатнім клопатам.

Жонкі футбалістаў раздзеліся дзеля перамогі на Еўра-2012

Жонкі гульцоў зборнай Украіны Яўгена Селязнёва, Яўгенія Канаплянкі і Алега Гусева напярэдадні чэмпіянату Еўропы па футболе паўсталі ў вельмі адкрытым вобразе на старонках мужчынскага часопіса. Дзеля перамогі зборнай Украіны на хатнім Еўра-2012, дамы знялі з сябе адзенне і звярнуліся да сваіх каханых з заклікам: "Без медалёў не вяртайцеся!".

Літоўскі прэм'ер: Масква раскаецца і выплаціць кампенсацыю

Прэм'ер-міністр Літвы Андрус Кубілюс выказаў надзею, што Расія калі-небудзь прызнае факт акупацыі гэтай краіны ў перыяд яе ўваходжання ў склад СССР.

"Мы лічым, што ў Расіі, дзе праходзяць розныя працэсы і розныя дыскусіі, можна назіраць за тым, як праз 20 гадоў пасля 1990 года краіна набліжаецца да таго моманту, калі яна зможа больш адкрыта зірнуць на сваю гісторыю і на гісторыю ўсяго Савецкага Саюза, на тую шкоду, якую таталітарны рэжым СССР прычыніў такім краінам, як Літва ", — заявіў палітык у эфіры Літоўскага радыё ў аўторак.

Варта адзначыць, што гэта заява была зроблена на фоне плана па стварэнні ўрадавай камісіі па падрыхтоўцы перагаворных установак і плана дзеянняў па кампенсацыі ўрону, нанесенага Літве ў 1940-1991 гадах Савецкім Саюзам і ў 1991-1993 гадах — Расійскай арміяй. Гэтае пытанне Кабінет міністраў краіны павінен абмеркаваць падчас пасяджэння ў сераду.

Коратка

Беларусь зняла ліцэнзаванне імпарту ўкраінскага піва. Як паведамлялася, імпарт піва з Украіны ў Беларусь быў часова абмежаваны ў канцы 2010 года. У той час доля ўкраінскага піва дасягала 32 працэнтаў беларускага рынку, гэта імпартная прадукцыя мела больш прывабную цану, чым аналагічная айчынная. Гэта пастанова прызначана была паставіць беларускіх і замежных вытворцаў у роўныя ўмовы і не дапусціць увоз імпартнага піва па цэнах ніжэйшых за айчынныя.

Экспарцёрамі белага цукру ў Беларусі вызначаны чатыры прадпрыемствы: адкрытыя акцыянерныя таварыствы "Гарадзейскі цукровы камбінат", "Жабінкаўскі цукровы завод", "Слуцкі цукрова-рафінадны камбінат" і "Скідзельскі цукровы камбінат". Гэта рашэнне дзейнічае з 20 мая да 20 лістапада 2012 года.

Памер арэнднай платы пасля ўступлення ў сілу з 1 красавіка ўказа № 150 "Аб некаторых пытаннях арэнды і бязвыплатнага карыстання маёмасцю" на рынках і ў гандлёвых цэнтрах Мінска павялічыўся ў сярэднім больш як у два разы. У сярэднім памер арэнднай платы за месцы па рэалізацыі харчовых тавараў павялічыўся да 19 еўра за 1 кв.м (было 8 еўра), нехарчовых — да 25 еўра (14) за 1 кв.м.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жонкі футбалістаў раздзеліся дзеля перамогі на Еўра-2012 Жонкі гульцоў зборнай Украіны Яўгена Селязнёва, Яўгенія Канаплянкі і Алега Гусева напярэдадні чэмпіянату...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика