Якія цукеркі лепшыя?. 21.by

Якія цукеркі лепшыя?

23.05.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У РУП "Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па харчаванні" адбылася закрытая дэгустацыя цукерак айчынных і замежных вытворцаў. На ёй прадукцыя фабрык "Камунарка" і "Спартак" стала лепшай у чатырох намінацыях. Як паведамілі ў прэс-службе канцэрна "Белдзяржхарчпрам", усяго ў конкурсе ўдзельнічала 53 найменні цукерак вытворчасці "Камунаркі", "Спартака", "Чырвонага харчавіка", "Івкона", "Першай шакаладнай кампаніі", іншых айчынных кампаній, а таксама вытворцаў з Расіі, Украіны, Германіі, Бельгіі, Францыі, Польшчы, Італіі. Усе ўзоры былі куплены ў гандлёвых сетках Мінска. Прадукцыя лідараў айчыннага кандытарскага рынку — фабрык "Камунарка" і "Спартак" — была адзначана найвышэйшымі адзнакамі (у параўнанні з імпартнымі) у такіх намінацыях, як "Шакаладныя цукеркі з памаднай начынкай", "Цукеркі неглазураваныя і глазураваныя з крэмавым корпусам", "Глазураваныя цукеркі са збіўным корпусам" і "Глазураваныя цукеркі з памадным корпусам".

Сяргей РАСОЛЬКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У РУП "Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па харчаванні" адбылася закрытая дэгустацыя цукерак айчынных і замежных вытворцаў. На...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика