Беларусь выступае за стварэнне холдынга на базе МАЗа i КамАЗа на парытэтных умовах. 21.by

Беларусь выступае за стварэнне холдынга на базе МАЗа i КамАЗа на парытэтных умовах

16.06.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аб гэтым заявiў учора ў час двухбаковай сустрэчы са старшынёй урада Расii Дзмiтрыем Мядзведзевым у Санкт-Пецярбургу прэм'ер-мiнiстр Беларусi Мiхаiл Мяснiковiч, перадае БЕЛТА.

Кiраўнiк беларускага ўрада назваў працэс па стварэннi сумесных кампанiй Беларусi i Расii вялацякучым. "Можа, тут i наша ёсць недапрацоўка", — сказаў ён. У якасцi прыкладу Мiхаiл Мяснiковiч прывёў адзiн з буйнейшых праектаў дзвюх краiн, якiя прадугледжваюць злiццё МАЗа i КамАЗа. Паводле яго слоў, у вынiку перагавораў з Дзмiтрыем Мядзведзевым у Ашхабадзе па гэтым праекце былi дадзены даручэннi. Цяпер пытанне цаны не стаiць, трэба вызначыць ступень уваходжання ў гэты бiзнэс", — падкрэслiў прэм'ер-мiнiстр.

Беларусь зацiкаўлена ў злiццi дзвюх кампанiй на парытэтных умовах. Будучая кампанiя таксама павiнна быць кiруемай. "Мы цяпер працуем з нашымi калегамi. Думаю, мы знойдзем варыянт", — дадаў Мiхаiл Мяснiковiч. Ён таксама папрасiў Дзмiтрыя Мядзведзева пасадзейнiчаць у вырашэннi гэтага пытання.

У сваю чаргу Дзмiтрый Мядзведзеў таксама падкрэслiў станоўчыя тэндэнцыi ў развiццi расiйска-беларускага ўзаемадзеяння. Краiны дабiлiся вельмi нядрэнных вынiкаў, нягледзячы на трывожную сiтуацыю на сусветных эканамiчных рынках. Разам з тым разгляду i кансультацый патрабуе шэраг пытанняў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым заявiў учора ў час двухбаковай сустрэчы са старшынёй урада Расii Дзмiтрыем Мядзведзевым у Санкт-Пецярбургу прэм'ер-мiнiстр Беларусi Мiхаiл Мяснiковiч,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика