Цэны на цукар павялічыліся на 6,6 працэнта
26.06.2012
—
Новости Общества
|
Цэны на цукар у Беларусі павышаны на 6,6 працэнта з 24 чэрвеня 2012 года. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве эканомікі. Гэта рашэнне прынята пастановай Мінэканомікі ад 20 чэрвеня 2012 года № 57 "Аб унясенні змянення ў пастанову Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь ад 25 красавіка 2011 г. № 62". Павышэнне цэн прадыктавана неабходнасцю паляпшэння фінансавага стану цукраперапрацоўчых арганізацый, скарачэння дыспарытэту цэн з сумежнымі дзяржавамі. Пастановай устаноўлены гранічныя максімальныя рознічныя цэны на цукар-пясок белы без дабавак вагавы ў памеры Br7,5 тыс. за 1 кг і на цукар-пясок белы без дабавак, расфасаваны ў спажывецкую ўпакоўку звыш 500 г да 1 кг, — у памеры Br8 тыс. за 1 кг. Апошні раз цэны на цукар былі павялічаны 14 сакавіка 2012 года. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цэны на цукар у Беларусі павышаны на 6,6 працэнта з 24 чэрвеня 2012 года. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве эканомікі.
|
|