Мікрааўтобус з'ехаў у кювет і перакуліўся. 21.by

Мікрааўтобус з'ехаў у кювет і перакуліўся

26.06.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Здарэнне з удзелам мікрааўтобуса "Форд-Транзіт" адбылося а палове шостай гадзіны раніцы ў панядзелак паблізу вёскі Бараўляны Мінскага раёна на аўтадарозе М-3 Мінск — Віцебск.

— Вадзіцель 1987 года нараджэння не справіўся з кіраваннем, — расказаў галоўны спецыяліст цэнтра прапаганды і навучання пры Мінскім абласным упраўленні МНС Аляксей Рак. — У выніку дарожна-транспартнага здарэння пацярпелі чатыры чалавекі, якіх да прыбыцця падраздзяленняў МНС шпіталізавалі. Каб папярэдзіць узгаранне пралітага паліва, выратавальнікам давялося ствараць пенную падушку.

Сяргей РАСОЛЬКА.

Наехаў на пешахода, пасля сутыкнуўся з дрэвам

Пра дарожна-транспартнае здарэнне паблізу вёскі Вязынка Маладзечанскага раёна каля 12 гадзін па лініі "101" паведаміў відавочца.

— Было ўстаноўлена, што 35-гадовы кіроўца аўтамабіля "Аўдзі-80", дырэктар аднаго з прыватных прадпрыемстваў, не справіўся з кіраваннем, здзейсніў наезд на пешахода, пасля чаго з'ехаў у кювет і сутыкнуўся з дрэвам, — расказалі ў Мінскім абласным упраўленні МНС. — Кіроўцу выратавальнікам давялося вызваляць з аўтамашыны пры дапамозе бензарэза. У шпіталізацыі ён патрэбы не меў. Прыбыўшая брыгада хуткай медыцынскай дапамогі паставіла кіроўцы дыягназ — "моцнае алкагольнае ап'яненне". У выніку дарожна-транспартнага здарэння пацярпела таксама пешаход — пенсіянерка 1939 года нараджэння. Яе шпіталізавалі з папярэднім дыягназам "чэрапна-мазгавая траўма".

Сяргей РАСОЛЬКА.

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здарэнне з удзелам мікрааўтобуса "Форд-Транзіт" адбылося а палове шостай гадзіны раніцы ў панядзелак паблізу вёскі Бараўляны Мінскага раёна на аўтадарозе М-3...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика