Гэта была не сажалка.... 21.by

Гэта была не сажалка...

29.06.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пасля пісьма

"...Мы з дзедам каровы не маем, сіл не хапае трымаць. Таму амаль кожны вечар я хаджу па малако да суседзяў. Вось і ў той раз выйшла з дому, прабіраюся па сцежцы ля платоў, бачу: ля суседняга двара стаяць незнаёмыя — двое мужчын і адна жанчына. Чую — размаўляюць, але не па-нашаму. Падыходжу бліжэй. Адзін на ломанай рускай мове пытаецца:

— А чаму ў вас пасярод вуліцы сажалка?.. І ці ёсць тут рыба?

— Гэта не сажалка, — адказваю, — проста калдобіна, дажджом вады наліло...

— Дык што — тут машыны ездзяць? — здзіўляюцца госці.

— А як жа, ездзяць..."

Вось такі, можна сказаць, малюнак з натуры даслала ў рэдакцыю спадарыня Дубадзелава з вёскі Леніна Добрушскага раёна — даслала летась: ліст быў змешчаны на старонках "Звязды" 3 лютага.

У адказ на гэтую публікацыю кіраўніцтва Добрушскага райвыканкама паведаміла, што правядзенне капітальнага рамонту дарожнага пакрыцця вуліцы прадугледжвалася ў рамках вырашэння праграмы "Адраджэнне і развіццё вёскі на 2005 — 2010 гады", аднак работы не былі праведзены з-за адсутнасці сродкаў... Сродкі — на вытворчасць праектна-пошукавых і пачатак будаўнічых работ у памеры 480 мільёнаў рублёў — выдаткаваны з абласнога бюджэту ў 2011-м годзе.

Сёлета, у 2012-м (паводле новага ліста з Добрушскага райвыканкама) усе работы ў адпаведнасці з праектна-каштарыснай дакументацыяй завершаны: на вуліцы Жодзінскай і ў завулку Камсамольскім аграгарадка Леніна з'явілася новае асфальтавае пакрыццё. А гэта азначае, што просьбы людзей пачуты: "сажалкі" больш няма.

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"...Мы з дзедам каровы не маем, сіл не хапае трымаць. Таму амаль кожны вечар я хаджу па малако да суседзяў. Вось і ў той раз выйшла з дому, прабіраюся па сцежцы ля...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика