Не проста спаборніцтвы — свята. 21.by

Не проста спаборніцтвы — свята

29.06.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ужо па добрай традыцыі ў Гродне прайшлі спаборніцтвы "Алімпійскія дні моладзі Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы" на прызы газеты "Звязда". Больш за 150 хлопцаў і дзяўчат 1995-1996 гадоў нараджэння з усіх абласцей нашай краіны і сталіцы на працягу двух дзён выяўлялі мацнейшых у сарака відах "каралевы спорту".

— Для дзяцей гэта не проста спаборніцтвы, а свята. Каб не толькі паказаць сябе і ўбачыць іншых, так бы мовіць, ва ўсёй красе, парадаваць спартыўнымі вынікамі, але ўзбагаціцца новымі ўражаннямі, знаёмствамі, — зазначае адна з "зорак" спартыўнай хадзьбы, трохразовы прызёр чэмпіянатаў свету, старшы трэнер нацыянальнай лёгкаатлетычнай каманды Беларусі па рэзервах Валянціна ЦЫБУЛЬСКАЯ. — Дзякуй гродзенцам за выдатную арганізацыю гэтых спаборніцтваў, а газеце "Звязда" — за прадастаўленыя прызы.

Паводле ацэнкі Валянціны Іванаўны, гэтыя спаборніцтвы пацвердзілі, што сярод відаў лёгкай атлетыкі нашым традыцыйным "каньком" з'яўляецца кіданне, на някепскі ўзровень таксама выходзяць скачкі, спартыўная хадзьба. Ды і ў іншых дысцыплінах ёсць таленавітыя спартсмены, у якіх пры належнай працы іх асабіста і, безумоўна, трэнераў ёсць добрыя перспектывы спартыўнага росту. Што тычыцца рэгіёнаў, то найлепш з лёгкаатлетычным рэзервам працуюць на Гродзеншчыне і Брэстчыне.

Дарэчы, менавіта прадстаўнікі гэтых абласцей і сталі сёлетнімі лаўрэатамі прызоў "Звязды". Гродзенец Ян Слома, які ў гэтым годзе першынстваваў на матчавай сустрэчы ў Трабзоне (Турцыя), у горадзе над Нёманам перамог у абедзвюх дысцыплінах (бег на 400 і 800 метраў), а таксама ў эстафеце. А сярод дзяўчат лепшай спартсменкай прызналі Вікторыю Рашчупкіну з Брэста, якая перамагла ў спартыўнай хадзьбе на пяць кіламетраў. Дарэчы, яна даволі паспяхова выступіла на спаборніцтвах Кубка свету, прычым у кампаніі не сваіх аднагодак, а старэйшых па ўзросце юніёраў. Таксама адзначаны прызамі пераможцы ў адным з найбольш складаных відаў лёгкай атлетыкі — мнагаборцы Марыя Бачко з Ліды і Юрый Ярэміч з г. Масты.

Барыс ПРАКОПЧЫК.

Фота Яраслава ВАНЮКЕВІЧА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ужо па добрай традыцыі ў Гродне прайшлі спаборніцтвы "Алімпійскія дні моладзі Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы" на прызы газеты "Звязда". Больш за...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика