"... у Пантэоне беларускіх нацыянальных герояў Купала быў бы на першым месцы". 21.by

"... у Пантэоне беларускіх нацыянальных герояў Купала быў бы на першым месцы"

10.07.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На радзіме Песняра традыцыйна прайшло свята паэзіі, песні і народных рамёстваў "З адною думкаю аб шчасці Беларусі...".

У суботу Беларусь адсвяткавала 130-годдзе з дня нараджэння Янкі Купалы. Купальская ноч змянілася Купалаўскім днём у Вязынцы

Распавядае дырэктар музея Янкі Купалы Алена ЛЯШКОВІЧ:

— Сёлетняе свята — юбілейнае, праводзіцца яно 40-ы раз. Усе тры складнікі: песня, паэзія, народныя рамёствы сталі для яго традыцыйнымі. Адзіная ўмова, якую мы перад сабой паставілі ў гэтым годзе: на святкаванні гучаць толькі вершы Купалы і песні на яго вершы. Наведнікі свята ўдзельнічалі ў акцыі "Чытаем Купалу разам". Любы ахвотны мог атрымаць паштоўку з вершам Янкі Купалы і прачытаць яго на малой сцэне. Завяршаецца і конкурс бардаўскай песні "Купалаўскія вакацыі". Адна з асноўных мэт свята — папулярызацыя літаратурнага турызму ў Беларусі.

Ужо ў поўдзень уся плошча мемарыяльнага запаведніка "Вязынка" стала пляцоўкай сапраўднага фестывалю. Кожны ў мінулую суботу знайшоў бы для сябе занятак у Вязынцы. Фармат гэтаму спрыяў. Адразу на дзвюх канцэртных пляцоўках выступалі артысты. Чыталі вершы Купалы, спявалі і танчылі на пляцоўцы ля свірана. Усе ахвотныя наведвалі мясцовы музей. Для тых, хто стаміўся, побач прадавалася марозіва і квас. Многія ратаваліся ад спёкі ў вадзе невялікай рачулкі побач.

Па ўсёй Вязынцы рассыпаліся, нібы грыбы пасля дажджу, брэзентавыя шапікі з самай разнастайнай прадукцыяй. Знайсці ў іх можна было літаральна ўсё: ад зборнікаў Купалы да катлет і агуркоў. Асаблівым попытам карысталіся сувеніры: людзі з ахвотай набывалі саламяных лялек і завушніцы з арнаментам.

***

Міністр культуры Павел ЛАТУШКА адзначыў:

— Тое месца, дзе мы нарадзіліся, дае нам натхненне, першы імпульс да жыцця. Купала нарадзіўся тут — на Купалле, адно з самых старажытных беларускіх святаў. Бог нібы даў яму нейкі творчы імпульс, зарад для асобы, якой было наканавана стаць элітай беларускай нацыі. Перакананы, што ў пантэоне беларускіх нацыянальных герояў Купала быў бы на першым месцы. Сёння тут, у Вязынцы, шмат моладзі, яна звяртаецца да творчасці Купалы, і гэта цудоўна.

Павел Латушка звярнуў увагу на тое, што святкаванне юбілею Янкі Купалы працягваецца. Адбываюцца і яшчэ адбудуцца шматлікія мерапрыемствы. Сярод іх — працяг акцыі "Чытаем Купалу разам", сумесная праца з Белдзяржфілармоніяй, выданне кніг...

Адметна, што юбілей нашага Купалы адзначаюць і па-за межамі Беларусі: у Літве, Латвіі, Польшчы, Украіне, Расіі і нават у Вялікабрытаніі.

¦ ¦ ¦

Вялікая колькасць беларусаў прыехала на свята. Не будзе перабольшаннем сказаць, што ў суботу Вязынка перажыла сапраўдны наплыў творчай інтэлігенцыі Беларусі. Літаратары дзяліліся думкамі пра Купалу, чыталі ўласныя вершы, прысвечаныя класіку. Маладая паэтка Яна ЯВІЧ прызналася:

— Я ўпершыню на гэтым свяце, але ўжо адчула, што яго атмасфера дазваляе пабыць побач з душою Купалы. І як слова на дарогу гучыць для нас цяпер паэзія песняра. Вельмі спадабаўся Купалаўскі дзень у Вязынцы: усё спрыяе таму, каб чытаць тут вершы, каб натхняцца высокай паэзіяй. Скажу шчыра: асабіста для мяне паэзія Купалы — гэта дарога ў літаратурнае жыццё.

***

Вязынка святкавала да позняга вечара. Дзень нараджэння народнага паэта Беларусі стаў сапраўды святам народным.

Яраслаў ЛЫСКАВЕЦ.

Фота Надзеі БУЖАН.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На радзіме Песняра традыцыйна прайшло свята паэзіі, песні і народных рамёстваў "З адною думкаю аб шчасці Беларусі...". У суботу Беларусь адсвяткавала 130-годдзе...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика