Лэдзі на аўто. 21.by

Лэдзі на аўто

12.07.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У раённым цэнтры Круглае адбыўся конкурс "АўтаЛэдзі-2012". Яго арганізавалі раённыя ўлады і мясцовае аддзяленне ДАІ разам з камітэтам БРСМ.

Аўтааматаркі творча прадставілі свае аўтамабілі і сябе за рулём. Адна з удзельніц конкурсу ўпрыгожыла свой аўтамабіль, як дзяўчыну: вейкі на фарах, вяночак на крышы, замест нумарнога знака — чырвоныя вусны.

Потым давялося паказаць сябе ў тэорыі і на практыцы: спачатку веданне правілаў дарожнага руху, а потым самая складаная частка — хуткаснае манеўраванне.

"АўтаЛэдзі-2012" у Круглым стала Юлія Кавалёва. Маладая журналістка, супрацоўніца раённай газеты "Сельскае жыццё" ездзіць на чырвоным "Сітраэне" і мае вадзіцельскі стаж больш за год. Другое і трэцяе месцы занялі Анастасія Радоўская і Лілія Семяновіч. Пераможцы пад апладысменты неабыякавай публікі атрымалі дыпломы і каштоўныя падарункі. Усім удзельніцам конкурсу ўручылі заахвочвальныя прызы.

Ілона Іванова

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У раённым цэнтры Круглае адбыўся конкурс "АўтаЛэдзі-2012". Яго арганізавалі раённыя ўлады і мясцовае аддзяленне ДАІ разам з камітэтам БРСМ.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика