Гараскоп стрыжак на ліпень. 21.by

Гараскоп стрыжак на ліпень

12.07.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прынята лічыць, што па гараскопе ліпень і жнівень — асаблівыя месяцы. Гэта — разгар лета, вас чакаюць святы, паездкі на дачу, магчыма, невялікі водпуск. Наогул, ліпень — вельмі нестабільны месяц, з рэзкімі перападамі надвор'я. Але рыхтавацца да таго, што прычоску ўбачаць на вуліцы, трэба загадзя...

12 ліпеня. Сёння лепш устрымацца ад стрыжкі, інакш могуць паўстаць праблемы ў розных галінах жыцця. Негатыўныя звычкі і заганы праявяцца ў поўнай меры, а вось магчымасць кантраляваць свае эмоцыі, наадварот, зменшыцца.

13 ліпеня. Пасля стрыжкі, зробленай у гэты дзень, валасы стануць танчэйшымі. Затое яны будуць адрастаць павольна, і форма, створаная цырульнікам, захаваецца надоўга. Магчыма, зменіцца і колер валасоў: яны стануць крыху цямнейшымі.

14 ліпеня. Сёння не самы лепшы дзень для наведвання цырульніка: могуць праявіць сябе розныя захворванні.

15 ліпеня. У гэты дзень асабліва карыснымі стануць розныя маскі для валасоў. Пажадана аддаць перавагу сродкам, у складзе якіх шмат прыродных элементаў.

16 ліпеня. Стрыжка, зробленая ў гэты дзень, пойдзе на карысць не толькі вашай знешнасці, але і духоўнаму свету.

17 ліпеня. Стрыжка прынясе шчасце і карысць, прыгожы знешні выгляд.

18 ліпеня. У гэты дзень спробы стварыць прычоску, якая ўпрыгожыць менавіта вас, увянчаюцца поспехам.

19 ліпеня. Згодна з усходнім павер'ем, стрыжка ў гэты дзень прыцягне да вас злых духаў, што, у сваю чаргу, адаб'ецца на здароўі і дабрабыце. Таму змену свайго знешняга выгляду лепш адкласці на іншы дзень.

20 ліпеня. Вельмі дрэнны дзень для стрыжкі валасоў: могуць праявіць сябе розныя захворванні. Калі вы жадаеце пазбегнуць праблем са здароўем, устрымайцеся сёння ад наведвання цырульніцкага салона.

21 ліпеня. Калі пастрыгчыся ў гэты дзень, то валасы будуць лепш расці, стануць густымі і пышнымі. Але памятайце, што сёння проціпаказана хімічнае ўздзеянне на валасы (фарбаванне і г.д.). А складаная ўкладка, зробленая ў гэты дзень, пратрымаецца нядоўга.

22 ліпеня. Стрыжка пойдзе на карысць не толькі вашай знешнасці, але і духоўнаму свету.

23 ліпеня. У гэты дзень лепш устрымацца ад стрыжкі, бо гэта можа прывесці да недамагання (павышэнне ціску, галаўныя болі, з'яўленне пачуцця страху).

24 ліпеня. Стрыжка прынясе шчасце і асалоду, прыгожы знешні выгляд.

25 ліпеня. Зробленая сёння стрыжка ўзбагаціць вас не толькі эстэтычна, але і практычна: вы станеце крыху багацейшымі.

26 ліпеня. Стрыжка, зробленая ў гэты дзень, не застанецца незаўважанай. Усе будуць зачараваны вашым новым абліччам.

27 ліпеня. У гэты дзень наведванне цырульні дабратворна адаб'ецца не толькі на вашай знешнасці, але і на фінансавым становішчы. Сённяшняя стрыжка валасоў прыцягне ў ваша жыццё багацце і дастатак.

28 ліпеня. Сёння можна звяртацца да цырульніка з любой ідэяй: ён правільна яе зразумее і ўвасобіць у жыццё. Аднак пазбягайце экстрэмальных рашэнняў датычна сваёй знешнасці.

29 ліпеня. Сёння лепш устрымацца ад стрыжкі.

30 ліпеня. Сёння выдатны дзень для наведвання цырульніка. Стрыжка, зробленая ў гэты дзень, зменіць у лепшы бок усё ваша жыццё. У бліжэйшыя месяцы пачнуць адбывацца дабратворныя змены ў асабістым жыцці, кар'еры.

31 ліпеня. У гэты дзень лепш устрымацца ад стрыжкі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прынята лічыць, што па гараскопе ліпень і жнівень — асаблівыя месяцы. Гэта — разгар лета, вас чакаюць святы, паездкі на дачу, магчыма, невялікі водпуск. Наогул,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика