У БДУ пакуль не хапае абітурыентаў на трох факультэтах. 21.by

У БДУ пакуль не хапае абітурыентаў на трох факультэтах

25.07.2012 11:14 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У БДУ пакуль не хапае абітурыентаў на трох факультэтах

           


У перадапошні дзень падачы дакументаў ля БДУ людна. Абітурыенты сочаць за прахаднымі баламі на экране. А ў прыёмнай камісіі чакаюць наплыву. На трох факультэтах галоўнай ВНУ краіны конкурсу яшчэ няма. Менавіта на гэтых факультэтах, дарэчы, павялічылі набор.

“Гэта механіка-матэматычны, фізічны і факультэт камп’ютарных тэхналогій. Але летась тут конкурс вымалёўваўся ў апошнія два дні. І мы сёлета павялічылі набор на гэтых факультэтах. 221 месца на натуральныя спецыяльнасці”, — расказвае Еўрарадыё адказны сакратар прыёмнай камісіі БДУ Вячаслаў Малафееў.

Навошта было павялічваць набор на спецыяльнасці, на якія летась дакументы падалі ў апошнія дні — незразумела.

Тым больш па такіх жа спецыяльнасцях у БДУ багата канкурэнтаў: Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі.

Максім Карпенка з Бабруйску абірае паміж БДУ і Лінгвістычным універсітэтам. Дакументы падасць толькі заўтра. З 324 баламі ён, здаецца, занадта асцярожнічае.

Максім Карпенка: “Ці то ў Лінгвістычны пайду, ці то сюды, у БДУ, на гуманітарны. Думаю, дзе больш перспектыва. Усяго разам з атэстатам у мяне 324 балы. Думаю, нармальна. А можа і на журналістыку пайду”.

У БНТУ яўны недабор на інжынерна-педагагічным факультэце. На спецыяльнасць “тэхналогія.інфарматыка” толькі 13 абітурыентаў на 22 бюджэтныя месцы.

У Беларускім дзяржаўным тэхналагічным ўніверсітэце пакуль маленькі конкурс сярод хімікаў.

“Агулам у нас амаль усё закрыта. Не вельмі вялікі конкурс на спецыяльнасць “тэхналогія электрахімічнай вытворчасці”. Там конкурс 1,2 чалавека. А найбольшы конкурс на "выдавецкай справе" і "дрэваапрацоўцы" — усе хочуць мэблю рабіць”, — нібыта скардзяцца Еўрарадыё ў прыёмнай камісіі БДТУ.

Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Машэрава мае на гісторыі і замежнай мове толькі двух абітурыентаў з дзесяці патрэбных! І гэта бюджэт!

“На "гісторыю, замежную мову" вольных 8 месцаў. На "дэкаратыўна-прыкладное мастацтва" на "вырабы з дрэва" падалі толькі 4 дакументы, а месцаў 10. На "кераміцы" засталося адно месца”, — расказваюць у прыёмнай камісіі ВДУ імя Машэрава.

У Брэсцкім універсітэце імя Пушкіна недахоп філолагаў. Не ідуць на “рускую мову і літаратуру” з дадатковай англійскай.

Да заканчэння падачы дакументаў на бюджэт яшчэ адзін дзень — 25 ліпеня. ВНУ спадзяюцца...

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
А ў Віцебску на "гісторыю" і "замежную мову" толькі два абітурыенты на дзесяць месцаў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика