Школа імя настаўніка
29.08.2012
—
Новости Общества
|
Бялыніцкай школе № 1 прысвоена імя Мікалая Пашкоўскага, які выкладаў тут фізіку і быў яе дырэктарам, а потым узначаліў раённы аддзел адукацыі. — Ужо год, як Мікалая Іванавіча не стала, — расказала дырэктар школы № 1 Бялынічаў Таццяна Балдышэўская. — Але ўсе мы памятаем, як ён быў адданы сваёй працы і вёў усіх за сабой, да поспехаў. Самае галоўнае, што яго, настаўніка, вельмі любілі дзеці. Ён быў сур'ёзным і патрабавальным, але, разам з тым, добрым і справядлівым чалавекам. Заўсёды вучыў нас успрымаць вучняў і іх бацькоў на роўных, знаходзіць паразуменне. У гонар падзеі ў школе адкрыўся пераабсталяваны клас фізікі, у якім выкладаў Мікалай Пашкоўскі. Ілона Іванова. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Бялыніцкай школе № 1 прысвоена імя Мікалая Пашкоўскага, які выкладаў тут фізіку і быў яе дырэктарам, а потым узначаліў раённы аддзел адукацыі.
|
|