Нашы школьнікі наведваюць Польшчу і Германію. 21.by

Нашы школьнікі наведваюць Польшчу і Германію

27.09.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Польшча. Варшава.

Міжнароднае супрацоўніцтва паміж школамі пракаментавала начальнік аддзела адукацыі Маладзечанскага райвыканкама Іна Драпеза.

– Міжнароднае супрацоўніцтва нашага раёна ў сферы адукацыі ідзе ў рамках дамоўленасці, якая падпісаная паміж школамі. Зараз гэта датычыцца гімназій №3 і №6, якія арганізоўваюць праекты сумесна з Польшчай, а таксама школы №5 і гімназіі №10, якія супрацоўнічаюць з Германіяй. Такая сумесная праца стала для іх ужо традыцыйнай, бо дамоўленасць дзейнічае ўжо шмат гадоў.

Супрацоўніцтва ідзе ў сферы адукацыйных праграм. Таму ў першую чаргу ўвага надаецца адукацыі. Таксама паводле дамоўленасці могуць распрацоўвацца і іншыя тэмы. Напрыклад, як у выпадку са школай №5, якая займаецца тэмай здароўя. Але адукацыя, вядома, выходзіць на першы план, бо менавіта з яе дапамогай мы выхоўваем школьнікаў. Такая супраца прыносіць карысць як беларускім вучням, так і замежным калегам.

Пакуль новых праектаў у раёне не плануецца. Працэс супрацоўніцтва не такі просты, як падаецца. Нельга проста захацець некуды паехаць і праз пару дзён ужо выехаць. Праграма павінна быць узгодненая з Міністэрствам адукацыі. Гэта займае пэўны час.

Аляксандра ПАРАХНЯ.

Фота Настассі РОЎДЫ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Міжнароднае супрацоўніцтва паміж школамі пракаментавала начальнік аддзела адукацыі Маладзечанскага райвыканкама Іна Драпеза.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика