Кыргызстан і Таджыкістан на шляху да еўразійскай інтэграцыі
19.10.2012
—
Новости Общества
|
Падзеі апошніх тыдняў зрабілі вельмі глыбокія ўражанні на заходніх палітыкаў і экспертаў, якія пераконвалі, што Кыргызстан і Таджыкістан стануць каменем спатыкнення на шляху пашырэння працэсаў еўразійскай інтэграцыі. Праўда, нельга адмаўляць, што Захад зрабіў шмат для таго, каб гэтыя краіны не шлі па гэтым шляху. Асаблівую цікавасць, зразумела, уяўляла ваенная база ЗША ў Кыргызстане, якую амерыканцы баяліся страціць. Разам з тым, палітыкі ў Кыргызстане і Таджыкістане ва ўсё большай ступені разумеюць, што час магутнасці Захаду ў Цэнтральнай Азіі не канчаецца, а інтарэс Расіі і гатоўнасць укладваць сур'ёзныя рэсурсы ў рэгіёне толькі ўзрастаюць.
Палітычнае кіраўніцтва і Кыргызстана, і Таджыкістана ўсведамляе, што гатоўнасць і Кітая, і Казахстана, і іншых краін укладваць сродкі ў Цэнтральна-Азіяцкі рэгіён залежыць ад бяспекі плануемых інвестыцый. А ваенную бяспеку ў кантэксце плануемага вываду заходніх войск з Афганістана зможа забяспечыць толькі цесная інтэграцыя з Расіяй у рознабаковых фарматах, уключаючы эканамічны ў рамках Мытнага саюза. Высновы, што гэта адзіна магчымы варыянт атрымання вялікіх інвестыцый, грунтуюцца і на тым, што ў апошнія гады ні Кыргызстан, ні Таджыкістан зусім не былі асыпаны дажджом інвестыцый з Захаду, нягледзячы на ўсё паказное спачуванне, якое выказваюць заходнія палітыкі, і прысутнасць дзясяткаў філіялаў заходніх НДА, "якія садзейнічаюць развіццю дэмакратыі". Наглядна перспектывы супрацоўніцтва Расіі з Цэнтральна-Азіяцкім рэгіёнам можна разгледзець на прыкладзе нядаўняга візіту прэзідэнта Расіі ў Кыргызстан. Як заявіў прэзідэнт Алмазбек Атамбаеў, "Расія — наш галоўны стратэгічны партнёр, з ёй нас звязваюць агульная гісторыя і агульны лёс. Без Расіі ў нас няма будучыні. Наша будучыня — у партнёрстве з вялікай Расіяй". Па выніках візіту былі падпісаны пагадненні аб будаўніцтве Камбарацінскай ГЭС і Верхне-Нарынскага каскада ГЭС, што азначае для Кыргызстана вялізныя інвестыцыі ў будаўніцтва і багатыя штогадовыя дывідэнды пасля яго заканчэння ў выглядзе выпрацоўкі вялізнай колькасці электраэнергіі, частку якой можна будзе экспартаваць. Пры гэтым Захад не асмеліўся б прафінансаваць падобны праект з-за боязі разладзіць адносіны з Узбекістанам, які негатыўна ставіцца да будаўніцтва ГЭС у вярхоўях рэк, што сілкуюць важную для ірыгацыі яго сельгасугоддзяў Сырдар'ю. Але Узбекістан зрабіў свой выбар, выйшаўшы з АДКБ, і Расію яго пазіцыя цікавіць перастала. Кыргызстану таксама будзе спісаны доўг амаль у паўмільярда долараў і будзе аказана далейшая дапамога па мадэрнізацыі арміі. Назіраюцца і перспектывы росту знешняга гандлю, у якім Расія і так з'яўляецца гандлёвым партнёрам нумар адзін. Падобныя поспехі былі дасягнуты Расіяй і ў Таджыкістане. Тэрмін знаходжання 201-й ваеннай базы Расійскай Федэрацыі ў Таджыкістане быў працягнуты да 2042 г., і для гэтага Расіі зусім не патрабавалася плаціць гіганцкія сумы, як чакалася раней. Акрамя таго, важным момантам для Таджыкістана стала пашырэнне магчымасцяў для грамадзян гэтай краіны на працу ў Расійскай Федэрацыі, жыццёва важную ва ўмовах вострага беспрацоўя ў самім Таджыкістане. Цяпер яны змогуць знаходзіцца на расійскай тэрыторыі без рэгістрацыі да 15 дзён і атрымліваць дазвол на працу не на паўтара года, як раней, а на тры. Зусім канкрэтнымі з'яўляюцца і выгады ад папярэдне ўзгодненых бяспошлінных паставак расійскіх нафтапрадуктаў у Таджыкістан, на аснове якіх краіна зможа штогод эканоміць сотні мільёнаў долараў. Сяргей КІЗІМА, загадчык кафедры міжнародных адносін Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь доктар палітычных навук. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падзеі апошніх тыдняў зрабілі вельмі глыбокія ўражанні на заходніх палітыкаў і экспертаў, якія пераконвалі, што Кыргызстан і Таджыкістан стануць каменем...
|
|