Рамонт — не рэканструкцыя
19.10.2012
—
Новости Общества
|
Кватэрнае пытанне Нашы бацькі жывуць у прыватным доме, будавалі яго самі, але вельмі даўно, таму цяпер хацелі б зрабіць рамонт, памяняць, у прыватнасці, шыфер на даху. Напішыце, ці можна выкарыстаць на гэтыя мэты перарэгістраваныя чэкі "Жыллё". С. Мурашка, г. Брэст У адпаведнасці з п. 10 Палажэння аб прыватызацыі жылых памяшканняў у дамах дзяржаўнага жыллёвага фонду, іх эксплуатацыі і рамонце (зацверджана пастановай Савета Міністраў ад 21 верасня 2001 г. № 1399 з наступнымі змяненнямі і дапаўненнямі) жыллёвыя квоты (імянныя прыватызацыйныя чэкі "Жыллё") могуць быць накіраваны на фінансаванне рэканструкцыі аднакватэрных, блакіраваных жылых дамоў. Палажэннем аб індэксацыі жыллёвай квоты (зацверджана пастановай Савета Міністраў ад 15 лістапада 2006 г. № 1529) вызначана, што пры накіраванні чэкаў "Жыллё" на рэканструкцыю жылля іх індэксацыя ажыццяўляецца толькі грамадзянам, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. Патрэба ў паляпшэнні жыллёвых умоў пацвярджаецца адпаведнай даведкай, якая выдаецца мясцовым выканаўчым і распарадчым органам або арганізацыяй, дзе грамадзянін знаходзіцца на кватэрным уліку. У адпаведнасці з будаўнічымі нормамі, пад рэканструкцыяй разумеецца сукупнасць работ і мерапрыемстваў, накіраваных на выкарыстанне па новым прызначэнні будынкаў, збудаванняў, камунікацый, іх частак (уключаючы асобныя памяшканні) і (або) звязаных са змяненнем іх асноўных тэхніка-эканамічных паказчыкаў, а таксама работы па мадэрнізацыі будынкаў, збудаванняў, камунікацый. У склад рэканструкцыі будынкаў, збудаванняў, інжынерных камунікацый або іх частак уваходзіць комплекс будаўнічых работ і арганізацыйна-тэхнічных мерапрыемстваў, звязаных са змяненнем нарматыўных патрабаванняў і (або) асноўных тэхніка-эканамічных паказчыкаў (колькасць або плошчы жылых памяшканняў, будаўнічага аб'ёму або агульнай плошчы будынка). Мадэрнізацыя з'яўляецца відам рэканструкцыі, якая праводзіцца ў існуючых габарытах будынкаў, збудаванняў, камунікацый. Пры мадэрнізацыі можа ажыццяўляцца змяненне планіроўкі без змянення прызначэння асобных памяшканняў, уладкаванне ўбудаваных памяшканняў, балконаў, лоджый, замена асобных відаў апорных канструкцый (сцен, лесвіц, перакрыццяў, пакрыццяў), паляпшэнне архітэктурнай выразнасці будынка, перабудова дахаў, уцяпленне і шумаізаляцыя будынкаў, забеспячэнне неабходнымі відамі інжынернага абсталявання або павышэнне яго ўзроўню, пераўладкаванне вонкавых сетак (акрамя магістральных). Работы толькі па рамонце або нават замене старога шыфернага даху на новы (без перабудовы самога даху) адносяцца да рамонту дома, і на фінансаванне такіх работ выкарыстанне чэкаў "Жыллё" не прадугледжана. Віктар САВІЦКІ
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нашы бацькі жывуць у прыватным доме, будавалі яго самі, але вельмі даўно, таму цяпер хацелі б зрабіць рамонт, памяняць, у прыватнасці, шыфер на даху. Напішыце, ці...
|
|