Чаму яны так нервуюцца?. 21.by

Чаму яны так нервуюцца?

27.10.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Акцэнты тыдня з Вадзімам Гігіным

У нас. Вось і дачакаліся. Спачатку, яшчэ ў канцы верасня, г.зв. "Інфармацыйнае бюро цэнтра "Салідарнасць з Беларуссю", што месціцца ў Варшаве, падрыхтавала маніторынг палітычнай сітуацыі ў час правядзення парламенцкіх выбараў. Назва гэтай справаздачы вельмі красамоўная — "Выбары адбыліся, байкот праваліўся". Тады адзін з ідэолагаў байкатавання выбарчай кампаніі Анатоль Лябедзька не ўстрымаўся і заявіў, што "ад такой аналітыкі ў яго скулы зводзіць".

Палітолаг Аляксандр Класкоўскі падзяліўся сваім песімістычным настроем наконт будучыні сучаснай беларускай апазіцыі. Але найбольш балючы ўдар нанёс Алег Манаеў і яго "Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў". Яны апублікавалі вынікі сацыялагічнага апытання, праведзенага сярод грамадзян Беларусі. У ім зафіксавана ўсё тое ж: выбары адбыліся, а заклікі да байкоту людзі праігнаравалі. Адпаведна лічбам Манаева, 17,4% апытаных прагаласавалі датэрмінова. Усяго ж прыняло ўдзел у галасаванні 66,4%. Гэтыя вынікі не надта адрозніваюцца ад тых лічбаў, якія былі агучаны раней Цэнтрвыбаркамам. Манаеўскія сацыёлагі сцвярджаюць, што асэнсавана байкатавалі выбары толькі 9,6% удзельнікаў апытання. Астатнія не прыйшлі на выбарчыя ўчасткі па нейкіх асабістых прычынах.

Трэба асобна адзначыць, што і варшаўскае бюро, і Класкоўскі, і Манаеў — паслядоўныя і перакананыя праціўнікі сучаснага палітычнага ладу ў Беларусі і асабіста Аляксандра Лукашэнкі. Але яны вымушаны былі прызнаць правал кампаніі байкоту. Гэта значыць, што ўсе гучныя заявы, якія рабілі лідары апазіцыі, пра тое, што нібыта "народ іх падтрымаў", "прагаласаваў нагамі", "пракаціў уладу", былі толькі падманам, балбатнёй.

Зараз фактычна паўтарылася сітуацыя з прэзідэнцкімі выбарамі 2010 года, калі спачатку шмат крычалі пра "перамогу апазіцыйных кандыдатаў" і неабходнасць другога тура, а потым незалежныя даследаванні пацвердзілі ўпэўненую перамогу дзейнага Прэзідэнта.

Што ж, апазіцыйным важакам і іх спонсарам з-за мяжы трэба рабіць нейкія высновы на будучыню пасля чарговага паражэння.

Вакол нас. Беларусь выказала заклапочанасць тым, як праходзіць кампанія па выбранні прэзідэнта ЗША. Менавіта так, а не наадварот. Гэтая гучная заява была зроблена 25 кастрычніка на пасяджэнні Пастаяннага савета АБСЕ ў Вене.

І ёсць чым заклапаціцца. У адрас міжнародных назіральнікаў, якіх Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе накіравала ў Злучаныя Штаты, гучаць абразы і адкрытыя пагрозы нават ужыць крымінальнае пераследаванне. Гэтым займаюцца не нейкія мафіёзі ці п'яныя каўбоі, а кангрэсмены і сенатары. Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ было вымушана накіраваць адпаведны ліст дзяржсакратару ЗША Хілары Клінтан, у якім выказваецца заклапочанасць такімі паводзінамі.

Чаму так нервуюцца амерыканскія палітыкі? Справа ў тым, што раней ніякага назірання і кантролю з боку міжнароднай супольнасці за выбарчымі працэдурамі ў ЗША не праводзілася. А нараканняў было шмат. Паслядоўная пазіцыя не толькі Беларусі, але і Кітая, Расіі, шэрагу краін Еўрасаюза, асобных палітыкаў і грамадскіх дзеячаў вымусіла амерыканскія ўлады пайсці на саступкі — праўда, абмежаваныя. На цяперашнія выбары была дапушчана назіральная місія з 13 чалавек штабной групы і 44 доўгатэрміновых назіральнікаў. Вядома, гэта нішто для велізарнай краіны, якая складаецца з 50 штатаў і 1 федэральнай акругі! І ўсё ж нават гэтая невялічкая група зафіксавала ўжо шмат парушэнняў. На практыцы даказана, што тая выбарчая сістэма, што існуе ў ЗША, не адпавядае міжнародным стандартам, парушае правы асобных выбаршчыкаў, стварае магчымасці для адкрытага ўмяшання ў выбарчы працэс буйных бізнэсменаў, дзейных губернатараў, кангрэсменаў і сенатараў. І ўсё гэта яшчэ да дня галасавання! Пачакаем, якія будуць канчатковыя высновы...

Дарэчы, заява беларускага прадстаўніка ў Вене далёка не першая. Дыпламаты з Беларусі займаюць усё больш актыўную пазіцыю па адстойванні правоў чалавека ў свеце. Наша краіна ў гэтым пытанні перастае стаяць у позе паслухмянага вучня і сама патрабуе ад іншых дзяржаў адпавядаць тым патрабаванням, якія яны прад'яўляюць да нас.

З гісторыі. 25 кастрычніка 1922 года з порта Уладзівастока адыходзілі параходы пад бела-блакітна-чырвонымі сцягамі. У эміграцыю адплывалі апошнія прадстаўнікі белага руху на Далёкім Усходзе. У горад уваходзілі бальшавікі, а Чырвоная Армія, як пелася ў рэвалюцыйнай песні, "на Тихом океане свой закончила поход". Гэта быў апошні акт грамадзянскай вайны ў Расіі. Потом будуць яшчэ асобныя сутычкі, буйныя сялянскія паўстанні, але "вялікая вайна" паміж рэгулярнымі вайсковымі злучэннямі белых і чырвоных скончылася.

Хтосьці скажа: "Ну і прычым тут Беларусь?". А прытым, што тая крывавая і трагічная гісторыя тычылася і нашых продкаў. Ды чаму толькі продкаў? Яна кранае нас і зараз, бо наступствы грамадзянскай вайны не пераадолены дагэтуль.

Так, непасрэдна на тэрыторыі сучаснай Беларусі не праходзілі ні дзянікінскі, ні калчакаўскі, ні ўрангелеўскі франты. Тут ішло супрацьстаянне паміж Чырвонай і польскай арміямі, якое звычайна не разглядаюць як вайну грамадзянскую, хаця беларусы (як, дарэчы, і палякі, і рускія, і ўкраінцы) ваявалі і тут на розных баках. Але і ў Сібіры, на Урале, на Волзе, у Крыме, на Каўказе і Далёкім Усходзе беларусы і выхадцы з Беларусі таксама трапілі ў шэрагі розных вайсковых і палітычных плыняў. А колькі іх было ў тыя часы! Белыя, чырвоныя, зялёныя, чорныя, чырвона-зялёныя і чырвона-белыя... Шмат у якіх гарадах улада змянялася неаднаразова, напрыклад, у адным толькі Кіеве 14 разоў! Гвалт, голад, страляніна, мабілізацыі, харчразвёрстка, эпідэміі грыпу і тыфу, натоўпы бежанцаў... Калі чытаеш дакументы той пары, то здаецца, што не было няшчасцяў, якія б не абрынуліся на жыхароў былой Расійскай імперыі пасля яе развалу. Усё гэта выдатна апісана ў Булгакава, Шолахава, Аляксея Талстога. І тая бяда, якую назвалі грамадзянскай вайной, не выбірала, хто і якой нацыянальнасці. Мы і зараз не ведаем дакладна, колькі было беларусаў сярод 13 мільёнаў ахвяр той страшэннай вайны.

90 гадоў таму яна скончылася. Перамаглі бальшавікі. Чаму і як так адбылося — гаворка асобная і вялікая. Але тады, у тыя кастрычніцкія дні, было важна, што на некаторы час спынілася людажэрская эскалацыя нянавісці і смерці. Людзі, нашы з вамі продкі, атрымалі шанц перадыхнуць. Хоць і ненадоўга.

gіgіn@bеltа.bу

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У нас. Вось і дачакаліся. Спачатку, яшчэ ў канцы верасня, г.зв. "Інфармацыйнае бюро цэнтра "Салідарнасць з Беларуссю", што месціцца ў Варшаве, падрыхтавала...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика