Цуд за грошы. 21.by

Цуд за грошы

27.11.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сем хвілін у доме Дзеда Мароза каштуюць ад 30 да 50 тысяч рублёў.

З 21 снежня ў сталічным парку Горкага ўсіх, хто верыць у цуды, будзе чакаць Дзед Мароз. Вось толькi, каб наведаць чараўніка, прыйдзецца заплаціць.

Усяго ёсць тры варыянты сустрэчы: індывідуальная — казку можна расцягнуць на 7 або 15 хвілін — і групавая — ад чатырох да 20 чалавек, якія трапяць у казачны домік на 30 хвілін.

У залежнасці ад абранага для цуда дня і гадзіны індывідуальны прыём у чараўніка абыдзецца ў 30—100 тысяч рублёў. Бацькам, чые дзеці вырашылі ісці да Дзеда з сябрамі, прыйдзецца раскашэліцца на 20—25 тысяч рублёў з чалавека.

Самым дарагім білет будзе 24—25-га і 31 снежня, а таксама 1 студзеня. Дарэчы, у гэтыя дні разам з Дзедам віншаваць дзяцей будзе і яго прыгажуня-ўнучка Снягурка.

— На сустрэчы запісалася ўжо каля 100 чалавек, — расказвае Лідзія Вежнавец, начальнік аддзела культуры УП “Гарадскія паркі”. — Самымі запатрабаванымі, як і ў мінулым годзе, з’яўляюцца 24—25-га і 30—31-га снежня. Ёсць і тыя, хто захацеў сустрэцца з Дзедам 2 студзеня. У асноўным гэта трохгадовыя хлопчыкі і дзяўчынкі.

Дарэчы, заяўкі на наведванне Дзеда Мароза ў парку Горкага прымаюць з панядзелка па пятніцу з 9.00 да 18.00 і ў суботу—нядзелю з 9.00 да 16.00.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
7 хвілін у доме Дзеда Мароза каштуюць ад 30 да 50 тысяч рублёў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика