Ці верыце вы ў прарочыя сны?. 21.by

Ці верыце вы ў прарочыя сны?

27.11.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Уладзімір Трапянок, загадчык аддзела навін культуры дырэкцыі канала "Культура" Беларускага радыё:

— Наконт таго веру ці не веру ў прарочыя сны, не магу сказаць канкрэтна. Але часам яны бываюць. Так, падчас майго навучання ва ўніверсітэце (здаецца, гэта было на трэцім курсе) да нас мала хто прыходзіў на спектаклі, а тэатральныя выкладчыкі досыць рэўнасна ставіліся да той дзейнасці, якой мы займаліся па-за межамі вучобы, бо нас лічылі яшчэ не падрыхтаванымі спецыялістамі. ...Мне прыснілася, што я на павышаных тонах размаўляю з мастацкім кіраўніком курса. Я кажу яму пра тое, што мы варымся ў сваім саку і ніхто не глядзіць, што з намі будзе далей. А ён мне на гэта адказвае: "Рабі, як хочаш..." Пасля таго, як мне прысніўся той сон, я знайшоў сабе месца працы, і мой выкладчык быў не супраць. Атрымліваецца, што гэта быў штуршок, быццам нейкі дазвол ад выкладчыка, каб рушыць наперад і ўладкавацца. А на ўсё астатнія сны я асабліва не звяртаю ўвагі. Але бываюць часам сны, калі прачынаешся і ходзіш ўвесь дзень пад іх уздзеяннем. Здараецца і наадварот, калі прачынаешся і ведаеш, што хочаш забыцца на гэты сон, тады трэба паглядзець на акно і сказаць: "Куды ноч — туды і сон".

    Аляксандр Бугаеў, тэлевядучы, шоўмен, артыст тэатра "Хрыстафор":

— Мне аднойчы прысніўся сон, што я выйграў у латарэю. Я прачнуўся і пайшоў купляць латарэі, але ніякага выйгрышу не здабыў. І забыўся пра гэты сон, а праз паўгода мне "Беларускія латарэі" прапанавалі працу вядучага ў "Вашым лато". Яшчэ я зараз працую ў самым дарагім атэлі свету "Парус", дзе праводжу "Рускія музычныя вечары". Напярэдадні таго, як мяне запрасілі на працу, мне таксама прыснілася, што я адпачываю на шыкоўным курорце. Прачнуўся і не звярнуў увагі на гэты сон. А потым праз некалькі месяцаў да мяне прыехаў прадзюсар з Дубая і сказаў, што яму мяне рэкамендавалі. Мы сталі супрацоўнічаць. Лічу, што да сноў варта прыслухоўвацца, бо лёс такім чынам падае нам знакі. Я не тое, каб слепа веру ў сны, але калі мне нешта прысніцца, то вазьму на заметку ці буду больш асцярожным.

    Алеся Качанава, студэнтка Інстытута бізнэсу і менеджменту Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта:

— Прарочыя сны (ці, як я іх называю, "сны ў руку") заўсёды выклікалі ў мяне пачуццё боязі і няўпэўненасці, бо часта хочацца ведаць, што чакае цябе наперадзе. Часцей запамінаюцца тыя сны, якія прадвяшчалі нешта нядобрае. Неяк у школе мне прысніўся сон, дзе былі адлюстраваны ўсе падзеі дня, і ён у рэальнасці паўтарыўся праз нейкі час — я была здзіўлена. Аднойчы прыснілася, што ноўтбук, падараваны мне маёй бабуляй, падае на падлогу і разбіваецца. Я прачнулася і зразумела: гэта толькі сон. Потым гэты ж сон паўтарыўся амаль праз год, і я ўспрыняла яго як папярэджанне. Пасля ўсіх сваіх шматлікіх сноў я зрабіла вынік для сябе, што лепш не ведаць, якія падзеі чакаюць цябе заўтра. Не жывіце толькі будучым, умейце атрымліваць асалоду ад сённяшняга дня.

Падрыхтавала Алена ДРАПКО.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
— Наконт таго веру ці не веру ў прарочыя сны, не магу сказаць канкрэтна. Але часам яны бываюць. Так, падчас майго навучання ва ўніверсітэце (здаецца, гэта было на...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика