Жыхар Гродна: "На кухню ўжо не магу зайсці - такі холад"
18.12.2012 15:50
—
Новости Общества
|
Жыхар Гродна: “На кухню ўжо не магу зайсці - такі холад” Канец свету ў Беларусі пачаўся з Гродна - горад застаўся без цяпла і паступова замярзае.
Прорыв горячего водопровода в Гродно: спасены 11 жителей, 2 сотрудника МЧС пострадали>>> “Прыйшоў з працы - гарачай вады няма, батарэі не грэюць. На кухню ўжо немагчыма зайсці, такі холад стаіць”, - расказвае "Еўрарадыё" Сяргей Бароўскі, які жыве ў Гродне на вуліцы Белуша, 8А. Сяргей працаваў у начную змену, таму не ведае, што па суседстве ўначы разгарэлася сапраўдная катастрофа. Ля дома нумар 20 каля 3-й гадзіны прарвала вадаправод. У выніку затапіла адразу некалькі будынкаў, а кіпень біў у паветра фантанам метровай вышыні. Выратавальнікі з аварыяй нібы справіліся, жыхароў затопленых дамоў эвакуявалі, прычым у аперацыі пацярпелі два супрацоўнікі МНС. Аднак 18 снежня праблемы з ацяпленнем і гарачай вадой узніклі ва ўсім Кастрычніцкім раёне. А гэта палова горада. Кацярына, якая жыве ў некалькіх кіламетрах ад аварыі, гаворыць, што раніцай галаву яшчэ паспела памыць - вада была больш-менш цёплай. Вінаватым у аварыі яна лічыць кіраўніцтва горада. “Сёння дзяцей у 7 раніцы папярэдзілі, каб яны ў школу не ішлі… Дома ў нас было раніцай больш-менш нармальна, градусаў 20 было яшчэ. Я думаю, што наш гарадскі галава не спраўляецца”. Дзеці ў школы не пайшлі нават у Дзевятоўцы (ад месца аварыі гэта каля 5-6 км.). У школах, размешчаных бліжэй да прарыву трубы, дзяцей тым больш сёння няма. Ні ў адной з трох такіх навучальных установаў карэспандэнту "Еўрарадыё" не змаглі сказаць, ці адновяцца заняткі заўтра. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Канец свету ў Беларусі пачаўся з Гродна - горад застаўся без цяпла і паступова замярзае.
|
|